Гандлёвыя рады (Паставы)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Pastavy%2C_Stary_Rynak%2C_Kramy._%D0%9F%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9A%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B_%281920-29%29.jpg/220px-Pastavy%2C_Stary_Rynak%2C_Kramy._%D0%9F%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9A%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B_%281920-29%29.jpg)
Гандлёвыя рады — колішні гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Паставах, пабудаваныя ў 1760-я гады.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Pastavy%2C_Stary_Rynak._%D0%9F%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281915-18%29.jpg/220px-Pastavy%2C_Stary_Rynak._%D0%9F%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281915-18%29.jpg)
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Pastavy%2C_Stary_Rynak%2C_Kramy._%D0%9F%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9A%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B_%281944-49%29.jpg/220px-Pastavy%2C_Stary_Rynak%2C_Kramy._%D0%9F%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9A%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B_%281944-49%29.jpg)
Мелі замкнёную кампазіцыю ў выглядзе квадратнага ў плане карэ — па перыметры ўнутранага двара размяшчаліся чатыры мураваныя карпусы адкрытых унутр крам. Вонкавыя фасады — глухія сцены, завершаныя філёнгавым парапетам, які закрываў аднасхільныя дахі, быў дэкараваны вазамі і скульптурай. У цэнтры франтальных працяглых фасадаў знаходзіліся брамы-праезды, аздобленыя прафіляванымі фігурнымі франтонамі і крапаваныя слаістымі пілястрамі — рысы архітэктуры барока. Аналагічна былі дэкараваны цэнтры ўсходняга і заходняга фасадаў, умацаваныя магутнымі контрфорсамі.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Асіметрычнае становішча гандлёвых радоў на Рыначнай плошчы забяспечвала арганізацыю ў паўночнай частцы плошчы шырокай прасторы для кірмашоў, якія праводзіліся пяць разоў у год. Акрамя таго, на рынку збіралася прыезджае вясковае насельніцтва па нядзелях, што таксама патрабавала адкрытай прасторы. Паварот будынка на 8° у адносінах да падоўжнай восі плошчы дазваляў пашырыць пропуск дыяганальнага транзітнага руху з поўдня на поўнач. Такая пастаноўка збудавання адлюстроўвала арганічную залежнасць кампазіцыі ад асаблівасцей функцыянальнай арганізацыі і ўяўляла сабой гістарычную традыцыю, характэрную для гарадскіх плошчаў, што склаліся на сярэдневяковай планіровачнай аснове, і ўвасобленую ў познебарочным ансамблі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Чантурыя. Гарады і час. Страчаная спадчына. Мінск, Ураджай, 2002