Перайсці да зместу

Ганна Вадзімаўна Шарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Вадзімаўна Шарэвіч
У 2008 годзе
У 2008 годзе
Краіны:

Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг ЗША ЗША (з 2014 года)

Дата нараджэння: 18 снежня 1985(1985-12-18) (39 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне: Гросмайстар (2006)
Міжнародны майстар (2003) сярод жанчын
Максімальны рэйтынг: 2378 (май 2011)
Актуальны рэйтынг: 2 257 (люты 2022)[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Га́нна Вадзі́маўна Шарэ́віч (нар. 18 снежня 1985, Брэст, БССР) — беларуская і амерыканская шахматыстка, гросмайстар (2006) сярод жанчын. Чэмпіёнка Беларусі 2002, 2005, 2007 і 2011 гадоў. З вясны 2014 года прадстаўляе Амерыканскую шахматную федэрацыю.

Ганна Шарэвіч нарадзілася 18 снежня 1985 у Брэсце, БССР. У шахматы пачала гуляць з пяці гадоў, першым трэнерам стаў яе бацька — Вадзім Уладзіміравіч Шарэвіч.

Неаднаразова выйгравала нацыянальны чэмпіянат у групах да 10, 14, 16 і 20 гадоў (становячыся чатыры разы чэмпіёнкай Беларусі сярод дзяўчат). Станавілася чэмпіёнкай Беларусі ў 2002, 2005 і 2007 гадах (сярод жанчын). Чатыры разы выступала за Рэспубліку Беларусь на сусветных чэмпіянатах ў 2002 і ў 2005 гадах (2002 ў Ханты-Мансійску, 2010 у Бледзе).

Скончыла Брэсцкі педінстытут.

На Кубку свету 2011 года працавала ў якасці каментатара. З 2012 года жыве ў ЗША.

Ганна захапляецца музыкай, кіно і спортам, марыць зняцца ў кіно і адкрыць свой дом мадэляў. Яе кумір — Анатоль Карпаў.

Зноскі