Брэст

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Брэст)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Брэст
Brest Montage (2017).jpg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Старшыня гарвыканкама
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Берасце, Брэст-Літоўск,
Брэст-над-Бугам
Плошча
146,12[1][2] км²
НУМ
280,4 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
Нацыянальны склад
беларусы — 82,13 %,
рускія — 10,67 %,
украінцы — 4,16 %,
іншыя — 3,04 %[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
224000
Аўтамабільны код
1
Афіцыйны сайт
http://city.brest.by/  (руск.) 
Брэст на карце Беларусі ±
250
Брэст
Брэст (Брэсцкая вобласць)
Брэст

Брэст[~ 1][5] (трансліт.: Brest, руск.: Брест) — горад у Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёна, на рацэ Заходні Буг пры ўпадзенні ў яго Мухаўца. За 349 км ад Мінска. Тэрыторыя горада — 146,12 км²[1][2]. Насельніцтва 343 985 чал. (2017)[6]. З’яўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. Эканамічны і культурны цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт, рачны порт, звязаны Дняпроўска-Бугскім каналам з басейнамі Дняпра і Прыпяці.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад назваю Бе́рестье[7], у гістарычных крыніцах таксама сустраюцца напісанні Бересте, Бересть[8], у нямецкіх летапісах Брэйзіка[9]. Тапонім «Берасце» ўтварыўся ад слова «бе́раст», «бе́расць»[10] (дрэвавая ці куставая расліна сямейства вязавых[11]). Значэнне мае хутчэй за ўсё зборнае — бераставы гай[8]. На думку географа В. Жучкевіча, назва горада таксама магла паходзіць ад слова «бяроста» — бярозавая кара[12]. Існуюць таксама меркаванні, што назва горада паходзіць ад імя асабовага — Бераст[11].

Паводле народнага падання пра паходжанне назвы горада, якое запісаў у сярэдзіне XIX ст. П. М. Шпілеўскі ў сваім «Падарожжы па Палессі і Беларускім краі», некалі, даўным-даўно багаты купец, прабіраючыся цераз вязкія балоты з вялікай колькасцю рознага тавару, зрубіў плаціну са ствалоў бярозы, заваліў балота бяростай (верхні белы слой бярозавай кары) і такім чынам праклаў сабе шлях. У памяць аб сваім выратаванні з гэтых балот купец пабудаваў копішча і прынёс там ахвяру язычніцкаму богу Вялесу. А самое месца аб зрубленай з бяросты плаціны ён назваў Берасцем, Берасценем. Пазней, прадаўшы з выгадай у Літве свае тавары, купец вярнуўся і атабарыўся на гэтым месцы са сваёй дружынай[11].

У 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус старабеларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Назвы беларускіх паселішчаў запісваліся толькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі спрадвечныя формы[13]. Польскі варыянт назвы горада запісваўся як Brześć (вымаўляецца як Бжэсць), пазней, каб пазбегнуць блытаніны з польскім горадам Бжэсць Куяўскі (польск.: Brześć Kujawski), пачала выкарыстоўвацца назва Brześć Litewski (літар. Берасце Літоўскае). У лацінамоўных дакументах назвы абодвух гарадоў перадаваліся як Brest, вытворны прыметнік — як Brestensis, радзей Brescensis, часам Brzestensis[8]. Старажытная лацінская форма, відаць, з’яўляецца вытворнай ад назвы польскага Бжэсця. У сучаснай лацінскай мове, якая выкарыстоўваецца як богаслужбовая і навуковая мова Каталіцкай царквы, аднавілі поўнагалосную форму тапоніма: дакументы Берасцейскай уніі выйшлі ў 1970 годзе пад назвай «Documenta Unionis Berestensis eiusque Auctorum (1590—1600)»[8]. На еўрапейскіх картах XVII—XVIII стагоддзяў Берасце пазначалася як Brizestije (Антверпен, 1612), Breßia al Brie∫tz (Амстэрдам, 1632), Bres∫ia (Амстэрдам, 1661), Brzesc (Лондан, 1799)[8].

У складзе Расійскай імперыі ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не клапаціліся пра дакладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку неаднаразовай перадачы з адной мовы на іншую без уліку арыгінала шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі, што нанесла вялікую шкоду ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы замацаваліся паланізаваныя формы[13], так польскі варыянт назвы горада Brześć перанеслі ў рускую мову спачатку як Бржесть, што пазней трансфармавалася ў Брест[14][15]. Гэтую трансфармацую назвы ў рускай мове зафіксавалі лічбы аб баявых дзеяннях у ваколіцах горада рускага палкаводца А. Суворава і іншых расійскіх чыноўнікаў: спачатку пісалі Бржесць, Бржесть, пазней Бржест і Брест.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з’явілася назва Брестъ-Литовскъ (бел.: Брэст-Літоўск), пры гэтым даволі працяглы час паралельна ўжывалася форма Бржестъ. Адной з магчымых крыніц рускай формы Брест (бел.: Брэст) разглядаюцца дакументы часоў вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у якіх датычна Берасця паслядоўна ўжываецца назва Бресть жаночага роду[8].

Перад пачаткам Першай сусветнай вайны жыхары горада хадайнічалі перад Дзяржаўнай Думай Расійскай імперыі аб вяртанні гістарычнай назвы Берестье (бел.: Берасце). У выдадзеным у горадзе Я. Хмялеўскім даведніку «Календарь-Справочникъ гор. Брестъ-Литовска на 1912 годъ» адзначаецца, што першапачатковая старажытная назва горада «Бэресть» захавалася і па-ранейшаму жыве ў гаворцы мясцовых сялянаў:

" «Тамъ почти нельзя услышать Брестъ, а о составном названіи Брестъ-Литовскъ множество Полѣсскихъ крестьянъ даже не подозрѣваетъ».[16] "

Пасля далучэння да Польскай Рэспублікі ў 1921 годзе горад атрымаў назву Бжэсць над Бугам (Brześć nad Bugiem), якая праіснавала да 1939 года. Тым часам у БССР да сярэдзіны 1930-х гадоў і ў беларускай дыяспары на Захадзе дагэтуль ужываюць спрадвечную назву — Берасце[14]. У час нямецкай акупацыі назва горада ў нямецкамоўных дакументах і шыльдах часцей за ўсё пісалася Brest-Litowsk (Брэст-Літоўск).

Ужо пасля 1939 года з рускай мовы ў беларускую была запазычана сучасная афіцыйная беларуская назва Брэст[14][15], якая не мае ў сабе кораню, ад якога пайшло першапачатковае імя горада, і застаецца ў беларускай мове ізаляванай і чужароднай[14]. У вусных жа зносінах і зараз стабільна ўжываюцца формы (толькі з некаторымі гукавымі відазменамі), пад якімі горад згадваецца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходнеславянскім абліччы — Бе́расце, Бэ́рэсць, Бэ́рысць[13]. У некаторых выданнях можна сустрэць варыянт Бярэсце[17], які, аднак, не адпавядае традыцыйнаму вымаўленню мясцовых жыхароў[8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні горада паказалі, што як пагранічная крэпасць і апорны пункт славянскай каланізацыі горад быў заснаваны ў канцы Χ ст.[18]. Агульнае аблічча матэрыяльнай культуры старажытнага Берасця пацвярджае яго заснаванне адным з усходне-славянскіх плямён — дрыгавічамі[19][11].

Адносна дакладнасці дат першага ўспаміну думкі гісторыкаў разыходзяцца. Дакладна вядома, што звязана першае ўпамінанне з падзеямі 1015—1019, калі кіеўскі князь Святаполк Уладзіміравіч вёў барацьбу за кіеўскі сталец са сваім братам наўгародскім князем Яраславам Уладзіміравічам. Упершыню ўпамінаецца пад 1019 годам[20]. Такога пункту гледжання прытрымліваецца Пётр Лысенка, абапіраючыся на «Аповесць мінулых гадоў» і складзеныя на яе аснове пазнейшыя зборы, дзе пра паход 1017 года ў Пабужжа нічога не сказана[21]. Другая група даследчыкаў — М. Карамзін, С. Салаўёў, Г. Лаўмянскі, Г. Штыхаў і інш. давяраюць сказанаму ў першым спісе Наўгародскага летапісу:

" в лето 6525 (1017) Ярослав иде к Берестью "

[22].

Старажытнае Берасце, размешчанае на сутоку рэк, кантралявала водныя шляхі па Мухаўцу з усходу, ад дняпроўскага вялікага воднага шляху «з варагаў у грэкі» да Буга і па Бугу — шлях з поўдня, з Валыні — да Балтыйскага мора. З самага пачатку існавання Берасце адыгрывала ролю палітычнага, эканамічнага, адміністрацыйнага і культурнага цэнтра Пабужжа[11]. Горад быў гандлёвым цэнтрам Старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскім ўладаннямі[23]. 3 прычыны прыгранічнага размяшчэння часта быў у цэнтры ваенных падзей[19]. У 1020 годзе захоплены польскім князем Баляславам Храбрым[23]. У 1022, 1031 і 1044 гадах кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч здзейсніў паходы да Берасця, які, як можна меркаваць, быў заняты палякамі[19].

Наступны ўспамін Бярэсця ў летапісе звязана з барацьбой Ізяслава Яраславіча з яго братамі Святаполкам і Усеваладам за кіеўскі сталец[24]. У «Павучанні»[ru] Уладзіміра Манамаха гаворыцца, што ў 1070-я гады яго[19], па даручэнні праціўнікаў Ізяслава[24], пасылалі пільнаваць Берасце, спалены палякамі[19]. Пётр Лысенка лічыць, што гэта адбылося ў 1073 годзе, пасля таго як кіеўскі князь Ізяслаў Яраславіч быў выгнаны з Кіева і ўцёк да польскага караля Баляслава II Смелага[24].

У 1097 годзе вялікі князь кіеўскі Святаслаў Ізяславіч выгнаў з Берасця валынскага князя Давыда Ігаравіча. У гэтых паведамленнях Берасце названы горадам, што азначае існаванне там абарончых збудаванняў[19].

Дзяцінец (трохвугольнай у плане формы, умацаваны з боку поля ровам, замляным валам і частаколам[11]), найбольш умацаваная старажытная частка Берасця, размяшчалася на мысе, утвораным правым берагам ракі Заходні Буг і левым берагам левага рукава р. Мухавец. Вакольны горад месціўся супраць дзядзінца, на востраве, утвораным 2 рукавамі р. Мухавец у месцы ўпадзення яе ў Заходні Буг. Тут выяўлена неўмацаванае паселішча, якое датуецца матэрыяламі X ст.[19] На дзяцінцы раскапаны вуліцы з драўляным насцілам, рэшткі больш як 200 жылых і гаспадарчых пабудоў. Знойдзены сведчанні развіцця тут рамёстваў, гандлевых і культурных сувязей з гарадамі старажытнай Русі і суседнімі краінамі[23].

У 1146 годзе горад у складзе Тураўскага княства[23]. 3 другой паловы XII ст. Берасце уваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства[19]. 3 1199 года ў складзе Галіцка-Валынскага княства[20]. У XII ст. на месцы дзядзінца пабудаваны драўляны замак (адноўлены ў другой палове XIII ст.)[11]. На працягу XIIXIII стагоддзяў летапісы неаднаразова адзначалі спробы Берасця стаць цэнтрам самастойнага княства[19].

Падчас мангола-татарскага нашэсця паблізу Берасця адбылася жорсткая бітва, але горад, відаць, не быў захоплены. 3 1272 годзе Берасцем валодаў валынскі князь Уладзімір Васількавіч, а з 1289 — Мсціслаў Данілавіч[19]. У 12761288 гг. на тэрыторыі замка валынскім князем Уладзімірам Васількавічам была ўзведзена мураваная вежа-данжон (праіснавала да 1831, знесена пры пабудове Брэсцкай крэпасці). У XIII ст. сінхронна з вежай у горадзе была змуравана царква Св. Пятра[11][20].


Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзя заваяваць Берасце імкнуліся польскія каралі і літоўскія князі[23]. У 1319 годзе вялікі князь літоўскі Гедзімін далучыў Берасце да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве Берасце зноў трапіла пад уладу валынскіх князёў[19]. Пасля ўладанне князя Кейстута, у складзе Троцкага княства[20]. У 1349 годзе Берасце захапіў польскі кароль Казімір III Вялікі, але паводле дамовы 1366 года горад вернуты ў склад Вялікага Княства Літоўскага[19][11]. У 1379 годзе разрабаваны і спалены[23] рыцарамі Тэўтонскага ордэна[11][20]. 3 XIV стагоддзя існавалі гарадскія ўмацаванні. У 13821384 гадах уладанне князя Скіргайлы, потым князя Вітаўта. У час барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам у 1388—1392 гадах Ягайла ў 1390 годзе авалодаў Берасцем і 15 жніўня 1390 года дараваў яму магдэбургскае права[20] (першаму з беларускіх гарадоў). Паводле прывілею вялікага князя Ягайлы Брэсту надавалася 60 ланаў (1500 га) ворнай зямлі, уключаючы вёску Казловічы. Пры вымярэнні горада была ўжыта тая ж сістэма, што ў гарадах Памор’я[25].

25 студзеня 1408 года горад атрымаў права на самакіраванне ад Вітаўта[20]. Магдэбургскага права пацвярджалася таксама ў 1511, 1554, 1580, 1607, 1614, 1661 гадах[23]. У XIV стагоддзі існавалі гасціны двор, мураваная кафедральная Мікалаеўская царква, у XV стагоддзі пабудаваны драўляныя Міхайлаўская (ва ўрочышчы Пяскі) і Крыжаўзвіжанская (за Мухаўцом) цэрквы. У 1409 годзе ў Берасці адбылася сустрэча, на якой Вітаўт і Ягайла вырашылі распачаць Вялікую вайну 1409—1411 гадоў супраць Тэўтонскага ордэна. У Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе прымала ўдзел Берасцейская харугва[20]. У 1411 годзе паводле фундацыі вялікага князя літоўскага Вітаўта па-за межамі горада, паміж рэкамі Угрынка і Мухавец, былі пабудаваны драўляны Троіцкі касцёл (на месцы ранейшага закладзенага Ягайлам; паводле некаторых даведачных выданняў, касцёл пабудавалі пасля 1380) і кляштар каталіцкага манаскага ордэна аўгусцінаў[11].

У 1500 г. Берасце разрабавана войскамі крымскага хана Менглі-Гірэя. У 1446, 1454, 1460, 1471, 1478, 1505, 1511, 1515 і 1518 гг. адбываліся сеймы ВКЛ. 3 1520 г. — цэнтр павета Пад-ляшскага ваяв., з 1566 г. — цэнтр ство-ранага Берасцейскага ваяв. (падзяляла-ся на Брэсцкі і Пінскі паветы; 1-ы вая-вода Ю.Тышкевіч). 3 16 ст. Берасце ка-рысталася гербам: у блакітным полі сярэбраны лук са стралой. 3 1554 г., згод-на з прывілеем караля Жыгімонта II Аўгуста, гораду дазвалялася карыстац-ца гербавай пячаткаю з выявай шатро-вай вежы пры зліцці дзвюх рэк. У 1566 г. Берасце складалася з 3 частак: замка, «места» (на востраве, які ўтвараўся Зах. Бугам і рукавамі Мухаўца) і «Замуха-вечча» (на правым беразе Мухаўца). «Места» авальнай у плане канфігурацыі


3 1413 года цэнтр Берасцейскага стараства Троцкага ваяводства[20]. Быў цэнтрам рамяства і гандлю[23]. У час феадальнай вайны 1432—1439 гадоў спалены войскамі вялікага князя Свідрыгайлы, але замак узяты не быў[20]. Прывілеем 1441 года Берасце аднесена да галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага[23]. У 1456 і 1486 гадах у Берасці падпісаны мірныя дагаворы з Тэўтонскім ордэнам. У XV — першай палове XVI стагоддзя ў Берасці неаднаразова праходзілі соймы Вялікага Княства Літоўскага[20].

У 1500 годзе горад, акрамя замка[20], разрабаваны[23] і захоплены[20] крымскім ханам Менглі Гірэем[23]. 3 1520[23] года цэнтр павета Падляшскага ваяводства. У 1525 годзе пажар знішчыў цэнтр горада і замак. У 1553 годзе берасцейскі староста Мікалай Радзівіл Чорны[23] заснаваў тут кальвінскі збор, які існаваў у XVIXVII стагоддзях[20], і першую на Беларусі друкарню[23]. У 15501570-я гг. ў Берасці дзейнічалі некалькі друкарняў[20], мецэнатам большасці з якіх таксама быў Мікалай Радзівіл Чорны[26].

У 1566 годзе ў горадзе існавалі Спаса-Праабражэнская царква, Сімяонаўскі манастыр і манастыр Нараджэння Багародзіцы з 2 цэрквамі[20]. У адпаведнасці з Люблінскай уніяй 1569 года Берасце ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло ў Рэч Паспалітую[23]. 3 1591 года ў Берасці дзейнічала праваслаўнае брацтва і школа пры ім, у якой выкладаў Лаўрэнцій Зізаній. У Берасці у Мікалаеўскай царкве была абвешчана Берасцейская унія 1596 года[20] — аб’яднанне на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай і каталіцкай цэркваў[23]. У 1598 годзе створана Берасцейская эканомія[20].

У сярэдзіне XVII стагоддзі ў Берасці існавалі 14 цэхаў, якія аб’ядноўвалі майстроў 48 прафесій[20]. Горад быў месцам збору ваенных канфедэрацый у 1605 і 1612 гадоў[23]. 3 1615 года ў горадзе з’явілася езуіцкая місія, з 1623 пры езуіцкай рэзідэнцыі працавала школа, з 1633 дзейнічаў езуіцкі калегіум. У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў у 1648 годзе горад разбурылі казакі Багдана Хмяльніцкага, у 1648 і 1649 гадах адбыліся паўстанні гараджан. У 1653 годзе ў горадзе праходзіў сойм Рэчы Паспалітай. У Паўночную вайну 1655—1660 гадоў у 1657 годзе заняты і спалены шведскімі войскамі, вызвалены 20 жніўня 1658 года атрадам пад камандаваннем М. К. Радзівіла. У 1659 годзе адкрыты манетны двор. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у студзені—чэрвені 1660 года заняты войскамі маскоўскага ваяводы І. А. Хаванскага[20], у 1661 годзе — польска-літоўскімі войскамі[23].

У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў праз Берасце праходзілі расійскія і шведскія войскі, былі створаны правіянцкія склады расійскай арміі; разбураны горад вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей[20]. Другая палова XVII стагоддзя і першая палова XVIII стагоддзя адзначаны эканамічным заняпадам горада, выкліканым войнамі[23]. 3 XVIII стагоддзя існавала Берасцейская грэка-каталіцкая епархія. У 1726 годзе створана Берасцейская рымска-каталіцкая епархія. Берасце было галоўным рачным портам на Бугу. У канцы XVIII стагоддзя падскарбі Антоні Тызенгаўз заснаваў суконную мануфактуру. У 1792 годзе у Берасці знаходзілася Генеральнасць Таргавіцкай канфедэрацыі[20].

У XIVXVIII стагоддзях у Берасці існавалі касцёлы і кляштары аўгусцінцаў, бернардзінцаў, бернардзінак, брыгітак, дамініканцаў, трынітарыяў, уніяцкія цэрквы і манастыры[20], у т.л базыльянскі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі[20].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, перайменаваны ў Брэст-Літоўск, абвешчаны павятовым горадам Слонімскай, потым Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерні. 3 пачаткам вайны 1812 года горад стаў арэнай ваенных дзеянняў. Неаднаразова ён быў захоплены часцямі напалеонаўскай арміі. Вызвалены рускай арміяй 25 снежня 1812 года. Важнае ваенна-стратэгічнае размяшчэнне Брэст-Літоўска на захадзе Расіі абумовіла выбар яго месцам для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Праект крэпасці распрацаваны рускім ваенным інжынерамі К. І. Оперманам, Малецкім і А. І. Фельдманам (зацверджаны ў 1830). Напачатку былі ўзведзены 4 часовыя ўмацаванні: Цэнтральнае (на месцы былога вакольнага горада, дзе размяшчаўся манастыр базыльян, перабудаваны ў Белы палац); Валынскае (на месцы былога замка, пабудаванага ў XV стагоддзі з дрэва і каменю); Кобрынскае і Цярэспальскае. У 18331842 гадах вялася перабудова гэтых умацаванняў. Першы камень будучай крэпасці закладзены 1 чэрвеня 1836 года, адкрыта 26 красавіка 1842 года. У 1864 годзе па прапанове генерала Э. І. Татлебена пачалася першая рэканструкцыя крэпасці, у 19111914 гадах праведзена другая яе рэканструкцыя, у якой прымаў удзел Дз. М. Карбышаў[23].

У 1842 годзе з горадзе адкрыты кадэцкі корпус. У 1860-я гады ў Бэсце было 8 заводаў, 5 тытунёвых фабрык, некалькі майстэрняў, 178 крам, 60 харчэўняў, 5 пастаялых і 2 заезныя дамы, мужчынская прагімназія, з 1874 года — прыватная бібліятэка, з 1885 года — музычнае таварыства, Пасля завяршэння будаўніцтва чыгунак, што звязвалі Брэст з Варшавай (1869), Масквой (1871), Кіевам (1873), Гомелем (1886), горад стаў буйным чыгуначным вузлом. У 1897 годзе ў Брэсце 46 568 жыхароў. Першае рэвалюцыйнае выступленне рабочых адзначана ў 1873 годзе на цагельным заводзе[23].

Першая палова ХХ стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1905 года ў горадзе аформілася Брэсцкая арганізацыя РСДРП, у пачатку 1906 года — Брэсцкая арганізацыя польскай сацыялістычнай партыі ў Літве. У рэвалюцыю 1905—1907 гадоў працоўныя горада правялі студзеньскую палітычную стачку ў 1905 годзе, у тым жа годзе падтрымалі выступленні салідарнасці рабочых Беларусі з пралетарыятам Адэсы і Лодзі. Палітычную работу сярод салдат гарнізона вяла Брэсцкая ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП, якая ўзначаліла выступленні салдат 1905 і 1906 гадоў. У 1912 годзе ў горадзе створана праўдзісцкая група[23].

У Першую сусветную вайну Брэст-Літоўск 26.8(8.9).1915 года акупіраваны германскімі войскамі. 3 сакавіка 1918 года тут падпісаны Брэсцкі мір. У лютым 1919 года горад захоплены войскамі буржуазнай Польшчы. У сакавіку створаны Брэсцкі падпольны камітэт КП(б)ЛіБ, дзейнічала Брэсцкае камуністычнае падполле. 1 жніўня 1920 года ў горад увайшлі часці Чырвонай Арміі, 19 жніўня 1920 года зноў захоплены войскамі Польскай Рэспублікі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Брэст-Літоўск у складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы, перайменаваны ў Брэст-над-Бугам. У 19211939 гадах Бэст — цэнтр Палескага ваяводства. Тут працавалі чыгуначныя, швейныя, зброевая і механічныя майстэрні, тытуневая фабрыка, гарэлачны заводд акцыянернага таварыства «Познань», піваварны завод «Карона», лесапільны завод, млын. Без расійскага рынку страцілі былое значэнне Дняпроўска-Бугскі канал і чыгуначны вузел. У 19201930 гадах дзейшчаў акруговы камітэт «Чырвонай дапамогі» — міжнароднай арганізацыі помачы барацьбітам рэвалюцыі (МАПР)[ru] Заходняй Беларусі. На працягу 1923—1938 гадоў дзейнічалі Брэская акруговыя і гарадскія арганізацыі КПЗБ, КСМЗБ. У 19221925 гадах баставалі рабочыя друкареі, тытунёвай фабрыкі, лесапільнага завода, чыгуначнікі, швейнікі і інш. У студзені 1927 года ў Брэсце адбыўся суд, арганізаваны польскімі ўладамі, над групай дзеячаў КПЗБ, у т.л. В. З. Харужай, З. Ф. Паплаўскім. У 1936 годзе ў горадзе 18 школ, 5 гімназій, 3 кінатэатры, бібліятэка. У 1937 годзе 51,2 тыс. жыхароў. 1 верасня 1939 года нацысцкая Германія напала на Польшчу, 14 верасня захапіла Брэст (акрамя крэпасці). 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу і 22 верасня ўвайшла ў Брэст[23].

На 1 верасня 1940 у горадзе 17 школ, 2 тэхнікумы, 3 вучылшічы, Рускі драматычны тэатр, 68,8 тыс. жыхароў. 22 чэрвеня 1941 года Брэст, у ліку першых прыняў на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гітлераўцы ўстанавілі ў горадзе жорсткі акупацыйны рэжым. Яны знішчылі тут больш за 40 тыс. савецкіх грамадзян, усе прадпрыемствы і культурна-асветныя ўстановы, 48,7 % жылога фонду. У Брэсце дзейнічалі абласная і гарадская антыфашысцкія арганізацыі, патрыятычнае падполле, камсамольска-маладзёжнае падполле, падпольны абком КП(б)Б, партызанскае злучэнне, падпольны гаркам КП(б)Б, у кантакце з якімі працавалі падпольныя камсамольскія органы. З мая 1942 года дзейнічала падпольная друкарня, выдаваліся падпісныя газеты «За Родину» і «Заря». Горад вызвалены 28 ліпеня 1944 года ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі[23] войскамі 1-га Беларускага фронту.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1994 год Брэст — адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Беларусі. Каля палавіны яго таварнай прадукцыі прыпадае на машынабудаванне і металаапрацоўку (машынабудаўшчае вытворчае аб’яднанне, заводы электралямпавы, электратэхшчны, электрамеханічны, «Брэстсельмаш», «Газаапарат»). Развіты хімічная, дрэваапрацоўчая, паліграфічная галіны. Прадукцыю легкай прамысловасці выпускаюць дывановае вытворчае аб’яднанне, панчошны камбінат, фабрыкі верхняга трыкатажу, швейная імя Я. М. Фаміна, харчовай — вытворчае аб’яднанне «Брэстхлебпрам», мяса- і малочны камбінаты. У горадзе 2 ВНУ, 2 тэхнікумы, 2 вучылішчы, 9 прафтэхвучылішчаў, 27 школ, 2 тэатры, 7 кінатэатраў, 90 бібліятэк, 2 музеі (абласны краязнаўчы і Брэсцкай крэпасці-героя), 5 бальніц, раддом, 16 паліклінік, 8 дыспансераў, 61 пункт аховы здароўя, 16 аптэк і інш. Выдаваліся газеты «Заря», «Заря над Бугом», «Вечерний Брест», «Народная трыбуна»[23].


Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Метэаназіранні ў Брэсце вядуцца з 1834 года[27]. Клімат у раёне горада — умерана кантынентальны[27]. З-за ўплыву марскіх паветраных мас характэрна мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з’яўляюцца прычынай гэтага, перамяшчаюцца з Атлантычнага акіяна з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня −2,6 °C, ліпеня +19,3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 609 мм. Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Брэсце складае +8,2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,6 м/с, сярэднегадавая вільготнасць паветра — 76 %. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 214 сутак[28].

У годзе ў сярэднім 160 дзён ідзе дождж, 68 дзён — снег. Туманы назіраюцца на працягу 33 дзён, навальніцы — 27 дзён[29].

Клімат Брэста (норма 1981-2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 11,6 17,2 22,6 30,7 32,1 33,0 36,6 35,6 31,5 26,4 19,0 14,5 36,6
Сярэдні максімум, °C −0,1 1,2 6,3 14,0 20,1 22,6 24,9 24,2 18,4 12,5 5,4 0,9 12,5
Сярэдняя тэмпература, °C −2,6 −1,9 2,2 8,7 14,5 17,1 19,3 18,5 13,3 8,3 2,7 −1,3 8,2
Сярэдні мінімум, °C −4,9 −4,5 −1,2 3,8 9,0 12,0 14,2 13,3 9,1 4,8 0,4 −3,5 4,4
Абсалютны мінімум, °C −35,5 −28,1 −22,6 −6,2 −4,2 2,1 5,8 1,3 −2,8 −9,9 −19,2 −25,1 −35,5
Норма ападкаў, мм 34 33 33 37 63 68 74 72 56 37 42 41 590
Крыніца: Надвор'е і клімат
Клімат Брэста за перыяд 2001 - 2011 гг
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 11,4 14,4 19,4 26,5 31,6 32,0 35,0 35,5 31,5 24,4 19,0 12,3 35,5
Сярэдні максімум, °C −0,8 0,5 6,4 14,4 19,8 22,7 26,0 24,5 19,3 12,2 6,2 0,4 12,6
Сярэдняя тэмпература, °C −2,7 −1,9 2,7 9,3 14,6 17,5 20,8 19,3 14,2 8,6 4,0 −1,2 8,8
Сярэдні мінімум, °C −4,6 −4,3 −1 4,2 9,4 12,3 15,5 14,1 9,2 5,0 1,8 −2,9 4,9
Абсалютны мінімум, °C −26,1 −22 −14,9 −4,8 −1,2 4,0 8,8 4,9 −2 −5,8 −14,2 −22,2 −26,1
Норма ападкаў, мм 42 38 31 29 76 62 83 77 48 41 41 42 609
Крыніца: www.weatheronline.co.uk экстрэмумы і ападкі з Кліматычнага манітора

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Паводле папярэдніх дадзеных у межах горада насяляюць і растуць больш за 40 ахоўных відаў (у тым ліку 24 віды раслін і каля 20 відаў пазваночных жывёл). Такія лічбы ідуць побач з колькасцю ахоўных відаў на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях[30]

Раёны горада[правіць | правіць зыходнік]

Падзяляецца на 2 раёны — Ленінскі і Маскоўскі.

Мікрараёны: Адамкова, Бярозаўка, Вулька-Падгорская, Вычулкі, Граеўка, Дуброўка, Новыя Задворцы, Старыя Задворцы, Кіеўка, Кавалёва, Кацін Бор, Лысая Гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Брэст — буйны прамысловы цэнтр Беларусі. Прамысловы патэнцыял горада пераважна арыентаваны на выпуск спажывецкіх тавараў. Звыш 50 прадпрыемстваў электратэхнічнай, электроннай, металаапрацоўчай (ААТ «Брэстсельмаш»), хімічнай (Брэсцкі завод бытавой хіміі), лёгкай (Брэсцкі панчошны камбінат), харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. У Брэсце працуюць электрамеханічны і электралямпавы завод, завод газавага абсталявання «Брэстгазаапарат», прадпрыемства «Цветатрон» па вытворчасці мікраэлектронікі, Брэсцкі электратэхнічны завод. Высокая ўдзельная вага прыпадае на харчовую прамысловасць. Сярод буйных харчовых прадпрыемстваў — ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Брэсцкае піва», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», СП «Санта Брэмар» і іншыя.

Брэст — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы «Беларусь», «Брэст-Інтурыст», «Буг», «Веста», «Усход», «Дружба», «Інтурыст», «Мара», «Моладзевая», «Старт», «Будаўнік», «Юнацтва» і інш. У межах горада находзяцца 4 ведамасных санаторыя-прафілакторыя, у т.л. РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Брэсцкі чыгуначны вакзал

Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак у напрамку на Баранавічы, Лунінец, Ковель, Беласток, Варшаву. Порт на Дняпроўска-Бугскім канале. На тэрыторыі горада 3 памежных пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

У лютым 1947 года з’явіўся гарадскі аўтобус і таксі, у 1969 годзе — маршрутнае таксі, у 1981 годзе — тралейбусы, на сённяшні дзень колькасць тралейбусных маршрутаў горада дасягнула дзевяці[33].

За 12 км на паўночны ўсход ад Брэста знаходзіцца Аэрапорт Брэст (міжнародны код — BQT), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Брэсцкаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымая колькасць пасажыраў складае 400 чалавек за гадзіну.

У 1940 годзе заснаваны Брэсцкі рачны порт.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой з музеем Брэсцкай крэпасці-героя (Пабудова мемарыялу ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У. А. Караля, урачыстае адкрыццё адбылося 25.9.1971), Брэсцкі абласны краязнаўчы музей з філіялам — археалагічным музеем «Бярэсце», Брэсцкі чыгуначны музей, Музей гісторыі горада Брэста, Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», музей прыроды, музей авіацыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Усход)

У Брэсце дзейнічае Брэсцкі тэатр драмы, Брэсцкі абласны тэатр лялек, Брэсцкая абласная філармонія, кінатэатр «Беларусь» і інш. У рэпертуары Брэсцкага лялечнага тэатра сёння каля 30 дзіцячых і сямейных спектакляў. Праводзяцца фестывалі: міжнародны класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», «Беларуская музычная восень», гарадскія «Залатая восень», «Брэсцкі баль», міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» і фестываль беларускага нацыянальнага кіно.

Працуе Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага.

Штогод у Брэсце праводзіцца амаль 2 тыс. мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародныя і рэспубліканскія. У горадзе працуюць два прафесійныя тэатры, філармонія, 12 дамоў культуры, 85 бібліятэк. У 2014 годзе Брэст атрымаў статус «Горад, дружалюбны дзецям». У 2015 годзе Брэст з’яўляўся культурнай сталіцай Беларусі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

32 агульнаадукацыйныя школы, 6 гімназій, 2 ліцэі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Сярэднія спецыяльныя ўстановы:

У адукацыйных установах горада працуе 18 музеяў розных профіляў: гісторыка-краязнаўчыя, этнаграфічныя, ваеннай славы, мемарыяльныя, у тым ліку музей Баявой Славы гімназіі № 1, музей «Хлапчукі несмяротнага Брэста» паста Памяці ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», краяназнаўчы музей «Амістад» гімназіі № 5.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Буйныя спартыўныя збудаванні — спартыўны комплекс «Брэсцкі», Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж, Брэсцкі лядовы палац спорту, картынг-стадыён і інш.

У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У мікрараёне Кіеўка размешчаны стадыён «Лакаматыў». У абласным спартыўным комплексе «Брэсцкі» адбываюцца трэніроўкі і гульні футбольнага клуба Дынама Брэст.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Газеты

Радыё

Тэлебачанне

  • Брэсцкая тэлерадыёкампанія (ТРК-Брэст)
  • «ТВ-Буг» (камерцыйны канал)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Савецкая, студзень-2017. Адна з вуліц у цэнтральнай часцы горада. Пешаходная.

Брэсцкая крэпасць

Сакральная архітэктура

Помнікі савецкага часу

Помнікі часоў II Рэчы Паспалітай (1918—1939)

Архітэктура часоў Расійскай Імперыі

Археалагічныя славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сустракаюцца таксама назвы Берасце і Бярэсце

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (по состоянию на 1 января 2012 г.)
  2. 2,0 2,1 РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 11 сентября 2012 г. № 219 Об изменении границ некоторых административно-территориальных единиц Брестской области
  3. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 5.
  4. Перепись населения Республики Беларусь 2009 года. Национальный состав населения Брестской области. (руск.) 
  5. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  6. 6,0 6,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Жураўскі А. І. Старадаўнія назвы гарадоў Беларусі // Навіны Беларускай акадэміі — Мінск. — 1992. — № 31 (660). — С. 3—5.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 8,6 Вячорка В. Аддайма Брэст брэтонцам!, Радыё Свабода, 3 ліпеня 2014 г.
  9. Хроніка Вартберга.
  10. Жураўскі А. Старадаўнія назвы гарадоў Беларусі // «Навіны Беларускай акадэміі» № 31 (660), 14 жніўня 1992. С. 3—5.
  11. 11,00 11,01 11,02 11,03 11,04 11,05 11,06 11,07 11,08 11,09 11,10 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  12. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 36.
  13. 13,0 13,1 13,2 Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 Мухін В. Спрадвечныя назовы // «Студэнцкая думка», ?.
  15. 15,0 15,1 Дайлід П. Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст… // «Газета для вас» № 712, 20 жніўня 2009.
  16. Календарь-Справочникъ гор. Брестъ-Литовска на 1912 годъ. Изд. Я. М. Хмѣлевскаго. С. 32.
  17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 85.
  18. Лысенко, П. Ф. Берестье. — Мн., 1985. — С. 11.
  19. 19,00 19,01 19,02 19,03 19,04 19,05 19,06 19,07 19,08 19,09 19,10 19,11 Шаблон:Крыніцы/Археалогія Беларусі
  20. 20,00 20,01 20,02 20,03 20,04 20,05 20,06 20,07 20,08 20,09 20,10 20,11 20,12 20,13 20,14 20,15 20,16 20,17 20,18 20,19 20,20 20,21 20,22 20,23 Берасце // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  21. Лысенка, П. Ф. Берестье… — С. 12.
  22. Карамзин, Н. Н. История государства Российского. Т. II—III. — М., 1991. — С. 196.
  23. 23,00 23,01 23,02 23,03 23,04 23,05 23,06 23,07 23,08 23,09 23,10 23,11 23,12 23,13 23,14 23,15 23,16 23,17 23,18 23,19 23,20 23,21 23,22 23,23 23,24 Брэст // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  24. 24,0 24,1 24,2 Лысенко, П. Ф. Берестье… — С. 14—20.
  25. Irena Ławrowska. Analysis of the Territorial Layout of Brest Litovski (XIV—XVI century). Structural Analysis of Historical Constructions- Jerzy Jasieńko(ed) © 2012 DWE, Wrocław, Poland, ISSN 0860-2395, ISBN 978-83-7125-216-7. — S. 1220—1230.
  26. берасцейскія друкарні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  27. 27,0 27,1 Брест. Энциклопедический справочник — Мн.: Белорусская энциклопедия им. П. Бровки, 1987. — С. 9.
  28. «Пасля раздзела Рэчы Паспалітай», gerb.brestobl.com  (Праверана 27 красавіка 2009)
  29. Надвор'е і Клімат. Клімат Брэста
  30. Брест перегоняет многие заказники по количеству редких видов животных и растений! (руск.) 
  31. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  32. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  33. Расклад руху брэсцкіх тралейбусаў на вясну 2013 года
  34. Ашдод и Брест — побратимы
  35. Брест и грузинский Батуми стали городами-побратимами
  36. Пол-Европы на двух колесах. Вечерний Брест (2 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брестская область / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора, Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.— Мн.: БелСЭ, 1990.— 424 с.: ил. ISBN 5-85700-017-3.
  • Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
  • 3абела Т. І. Места Берасцейскае ў XVI сталецці: (Сац.-экан. нарыс). Мн., 1930;
  • Зоненберг X. История города Брест-Литовска, 1016—1907: По достоверным источникам и правдоподобным умозаключенням. Варшава, 1908;
  • Штыхов Г. В. Города Белоруссии по летописям и раскопкам (IX—XIII вв.). Мн., 1975;
  • Науменко В. Я. Брест: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1977;
  • Лысенко П. Ф. Открытие Берестья. Мн., 1989.

Тапаграфічныя карты

  • (руск.)  Тапаграфічная карта N-34-XXXVI.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]