Перайсці да зместу

Ганна Васільеўна Баран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Васільеўна Баран
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1970(1970-06-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2021(2021-04-01) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Васільеўна Арсеныч-Баран (укр.: Ганна Василівна Арсенич-Баран; 26 чэрвеня 1970, Ныжні Бэрэзіў, Косіўскі раён, Івана-Франкоўская вобласць — 1 красавіка 2021, Чарнігаў) — украінская пісьменніца.

Нарадзілася 26 чэрвеня 1970 года ў в. Ныжні Бэрэзіў Косіўскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці.

Скончыла філалагічны факультэт Івана-Франкоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя В. Стэфаныка.

З 1998 года жыла ў Чарнігаве.

Загадчык кафедры філалагічных дысцыплін і методыкі іх выкладання Чарнігаўскага абласнога інстытута паслядыпломнай педагагічнай адукацыі імя К. Д. Ушынскага, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

З 2011 года — намеснік старшыні, з 2016[1] па 2021 гады — старшыня Чарнігаўскай абласной арганізацыі Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны.

Памерла 1 красавіка 2021 года ў Чарнігаве пасля перанесеных ускладненняў COVID-19[2].

З’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі «Ручнік на каліне» (1997), «Музыка чаромхі» (1998), «Квітнеючы глог» (2001), «Дрыжаць гіяцынты» (2003), «Абнадзею вясной» (2005), «Чаруе буйная вясна» (2018); кнігі прозы «Пад райскімі яблычкамі» (2001), «У панядзелак усё будзе па-іншаму» (2003), «Як узыдзе месяц» (2005), «Салодкія словы» (2010), «Хіба бывае шмат кахання?» (2019); раманаў «Цiхая вулiца вячэрняга горада» (2005), «Радуйся, Нявеста неневядомая!» (2018), «Муська» (2018); анталогіи ўкраінскай хрысціянскай вершаванай малітвы «Малітва неба ўзнімае ўгору» (2011); больш за ста дапаможнікаў па ўкраінскай мове і літаратуры, некалькіх слоўнікаў. Зрабіла агульнае рэдагаванне навучальнай хрэстаматыі «Літаратура роднага краю. Чарнігаўшчына», якая выйшла ў 2021 годзе.

З мужам, настаяцелем Пятніцкай царквы а. Міронам мела сына Івана.

Зноскі