Ганна Лінд
Ілвэ Ганна Марыя Лінд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Anna Maria Lindh | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ганс Ёран Персан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 чэрвеня 1957 Стакгольм, Швецыя |
||||||
Смерць |
11 верасня 2003 (46 гадоў) Стакгольм, Швецыя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | шведск.: Ylva Anna Maria Lindh | ||||||
Бацька | Staffan Lindh[d] | ||||||
Муж | Бо Холмберг | ||||||
Дзеці | Філіп, Давід | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||||||
![]() |
Ілвэ Ганна Марыя Лінд (шведск.: Ylva Anna Maria Lindh, 19 чэрвеня 1957 — 11 верасня 2003) — шведскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі, міністр замежных спраў Швецыі з 1998 па 2003 гады.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ганна Лінд нарадзілася ў 1957 годзе ў стакгольмскім раёне Эншэдэ. У палітычнае жыццё ўключылася ўжо ў 12 гадоў, удзельнічаючы ў акцыях пратэсту супраць В’етнамскай вайны і працы Шведскай сацыял-дэмакратычнай маладзёжнай лігі. У 1982 годзе скончыла юрыдычны факультэт Упсальскага ўніверсітэта са ступенню бакалаўра і ў той жа год была абрана ў Парламент. У 1984 яна ўзначаліла маладзёжную лігу Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі, а ў перыяд з 1991 па 1994 год з’яўлялася членам гарадскога савета Стакгольма.
У 1994 годзе Лінд заняла пасаду міністра па абароне навакольнага асяроддзя ва ўрадзе Інгвара Карлсана, а ў 1998 новы прэм’ер-міністр краіны, Ёран Персан, прызначыў яе на пасаду міністра замежных спраў. Лінд выступала з асуджэннем палітыкі Злучаных Штатаў у Іраку, а таксама крытыкавала палітыку ўрадаў Арыэля Шарона і Сільвіа Берлусконі. У той жа час яна была актыўным прыхільнікам пашырэння ЕС і выказвалася за ўступленне Швецыі ў Еўрапейскі Саюз і ў зону еўра[5].
Гібель[правіць | правіць зыходнік]
10 верасня 2003 года ў супермаркеце ў цэнтры Стакгольма на Ганну Лінд быў здзейснены замах. Нападнік нанёс ёй некалькі ўдараў нажом, пасля чаго схаваўся. Лінд была дастаўлена ў Каралінскую бальніцу, дзе ўрачы на працягу некалькіх гадзін змагаліся за яе жыццё. Аднак ранняй раніцай 11 верасня яна сканала ад атрыманых ран[6].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Ганна Лінд была замужам, у яе засталіся двое сыноў.
Зноскі
- ↑ Ylva Anna Maria Lindh // http://www.finngraven.se/(S(d5fyhe0fuopj1e5sqe2qu5fv))/DisplayInfo.aspx?id=4361402 — FinnGraven.se. Праверана 27 сакавіка 2017.
- ↑ Anna Maria Lindh // (unspecified title) Праверана 18 мая 2018.
- ↑ Katarina kyrkogård Stockholm - Anna Lindh — kulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
- ↑ а б Ylva Anna Maria Lindh Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ Біяграфія Ганны Лінд . Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 19 студзеня 2018.
- ↑ Панкін Б.. Прыватная смерць Ганны Лінд . Расійская газета.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Лінд
- Смерць Ганны Лінд. «Aкт вар’яцтва» не быў выпадковым?
- Ганна Лінд: міністр з заплечнікам за спіной Архівавана 27 кастрычніка 2003.