Перайсці да зместу

Арыэль Шарон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыэль Шарон
іўр.: אריאל "אריק" שרון
Сцяг15-ы Прэм'ер-міністр Ізраіля
7 сакавіка 2001 — 14 красавіка 2006
Папярэднік Эхуд Барак
Пераемнік Эхуд Ольмерт
Сцяг13-ы Міністр замежных спраў Ізраіля
13 кастрычніка 1998 — 6 чэрвеня 1999
Папярэднік Давід Леві
Пераемнік Давід Леві
Сцяг2-і Міністр нацыянальнай інфраструктуры Ізраіля
8 ліпеня 1996 — 6 ліпеня 1998
Папярэднік Іцхак Леві
Пераемнік Эліяху Суіса
Сцяг11-ы Міністр будаўніцтва Ізраіля
11 чэрвеня 1990 — 13 ліпеня 1992
Папярэднік Давід Леві
Пераемнік Біньямін Бен-Эліэзер
Сцяг13-ы Міністр гандлю і прамысловасці Ізраіля
13 верасня 1984 — 20 лютага 1990
Папярэднік Пасада адноўлена
Пераемнік Машэ Нісім
Сцяг9-ы Міністр абароны Ізраіля
26 сакавіка 1981 — 6 кастрычніка 1983
Папярэднік Менахем Бегін
Пераемнік Машэ Арэнс
Сцяг11-ы Міністр сельскай гаспадаркі Ізраіля
20 чэрвеня 1977 — 1981
Папярэднік Аарон Узан
Пераемнік Сімха Эрліх

Нараджэнне 26 лютага 1928(1928-02-26)[1][2][…] ці 27 лютага 1928(1928-02-27)[3]
Смерць 11 студзеня 2014(2014-01-11)[4][5][…] (85 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні іўр.: אריאל שיינרמן
Бацька Самуэль Шэйнерман
Маці Дэбара Шэйнерман
Жонка 1) Маргаліт Шарон (1953—1962)
2) Лілі Шарон (1965—2002)
Дзеці Омры Шарон[d] і Гілад Шарон[d]
Веравызнанне Іўдаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 19481973
Прыналежнасць Сцяг Ізраіля Ізраіль
Род войскаў Хагана[d] і Армія абароны Ізраіля[d]
Званне Генерал-лейтэнант
Камандаваў Southern Command[d], 35th Paratroopers Brigade[d], Unit 101[d] і Golani Brigade[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыэль Шарон (іўр. אריאל «אריק» שרון, народжаны Шэйнерман; 26 лютага 1928, паселішча Кфар-Малал паблізу Кфар-Савы, Палесціна — 11 студзеня 2014, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля ў 2001—2006 гг.

Арыэль Шарон нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі. Яго дзед нарадзіўся і вырас у Брэсце. Бацька таксама быў з Брэста. Маці нарадзілася пад Чавусамі на Магілёўшчыне. У Палесціну бацькі эмігравалі ў 1922 годзе.[6]

Ваенную адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі, скончыў Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (1966). У 1940-я г. ўдзельнік яўрэйскай самаабароны (Хаганы) у Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны (1948—49) камандаваў брыгадай. Вызначыўся ў вайне з Егіптам (Суэцкі крызіс, 1956), араба-ізраільскіх войнах (1967 і 1973).

3 1973 член палітычнага аб’яднання «Лікуд», з 1999 яго лідар. 3 1975 саветнік прэм’ер-міністра І. Рабіна, з 1977 міністр сельскіх пасяленняў, у 1981—83 міністр абароны. Кіраваў уварваннем ізраільскіх войск у Ліван у 1982; у сувязі з абвінавачаннямі ў няздольнасці прадухіліць масавыя забойствы мірных жыхароў у Сабры і Шаціле пайшоў у адстаўку. 3 1984 міністр прамысловасці, у 1990—92 — будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі, у 1996—98 нацыянальнай інфраструктуры, у 1998—99 — замежных спраў. У верасні 1999 наведаў Храмавую гару ў Іерусаліме, што выклікала масавыя выступленні палесцінцаў. 3 лютага 2001 па 2006 год прэм’ер-міністр Ізраіля.

З 2006 года знаходзіўся ў стане комы (трапіў у кому пасля інсульту).

Зноскі

  1. חה"כ אריאל שרוןКнесет.
  2. а б http://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-11746593
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 лістапада 2019.
  4. Wasserstein B. Ariel Sharon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Ariel Scharon // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://nashaniva.by/?c=ar&i=120572
  • Адзярыха В. Шарон // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.