Перайсці да зместу

Ганна Раўдкатс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Раўдкатс
Дата нараджэння 23 лютага 1886(1886-02-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1965(1965-04-12)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф

Ганна Раўдкатс (эст.: Anna Raudkats, пры нараджэнні эст.: Johanna Natalie Elisabet Raudkats, 23 лютага 1886, Кюлітсэ, Тартумаа — 12 красавіка 12 красавіка 1965, Тапа, Эстонская ССР) — эстонскі харэограф і педагог. Пачынальніца традыцыі эстонскага нацыянальнага Свята танца (эст. Üldtantsupidu). Заслужаны артыст Эстонскай ССР (1957).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшае дзіця ў сям’і чыгуначнага служачага і кіраўніцы малочнай гаспадаркай мызы Бішафсхоф (Пійскопі) у воласці Ропка. Вучылася ў Ропкаскай школе і ў прыватнай жаночай гімназіі імя Альфрэда Грасі, якую скончыла ў 1901 годзе. Атрымаўшы дыплом настаўніцы нямецкай мовы ў 1903 годзе, выкладала ў Выбарзе, а затым — у Санкт-Пецярбургу.

У 1905 годзе вярнулася на радзіму. Здаўшы іспыт, у 1906 годзе была прынята на працу выкладчыцай французскай і нямецкай моў у прагімназію ў Пярну. Таксама яна выкладала там гімнастыку, гульні і танцы, ставіла спектаклі для дзяцей, сама спявала ў змяшаным хоры, вяла актыўную грамадскую працу. У 1912 годзе паступіла ў інстытут гімнастыкі пры Імператарскім Аляксандраўскім універсітэце, які скончыла ў 1915 годзе.

У 1916—1918 гадах — член Гарадскога сходу Таліна. Працавала настаўніцай у школах Тарту, Таліна, Курэсаарэ, потым бібліятэкарам.

Падзвіжнік у справе адраджэння народнага эстонскага танца, шмат ездзіла па Эстоніі, у 1926 годзе апублікавала сабраныя ёю матэрыялы ў кнізе па гісторыі эстонскага танца і старажытных народных скокаў. Сама з’яўляецца аўтарам некалькіх танцаў паводле народных песень: «Тульяк», «Каэра-Яан», «Пулгатантс» і інш. Была ганаровым кіраўніком ІІ, V, VI і VII Усеагульнага свята танца Эстоніі.

Пахавана на могілках пасёлка Аэгвійду.

Зноскі

  1. а б Anna Raudkats // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.