Ганна Сыхравава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Сыхравава
Дэпутатка Нацыянальнага сходу Чэхаславакіі
1920 — 1925
Пераемнік Ёсеф Пайгер

Нараджэнне 7 ліпеня 1873(1873-07-07)[1][2]
Смерць 22 лютага 1925(1925-02-22)[1][3][…] (51 год)
Імя пры нараджэнні чэшск.: Anna Hedvika Ludvika Sychravová
Партыя
Дзейнасць педагог, палітык

Га́нна Сы́хравава (славацк.: Anna Sychravová; 7 ліпеня 1873, Гумпалец, Аўстра-Венгрыя — 22 лютага 1925, Прага, Чэхаславакія) — чэхаславацкая педагог, палітык. Першая і адзіная жанчына з тэрыторыі сучаснай Славакіі, абраная ў першы Нацыянальны сход Чэхаславакіі пасля надання жанчынам выбарчых правоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сыхравава нарадзілася ў святарскай сям’і ў Гумпалцы (цяпер у Чэхіі).

Працавала настаўніцай у Празе і Жыжкаве. Пасля сканчэння I сусветнай вайны ў незалежнай Чэхаславакіі нядоўга працавала ў Міністэрстве грамадскага дабрабыту, пасля чаго пераехала ва Уруткі і працягнула настаўніцкую працу[4][5].

У 1920 годзе ў Чэхаславакіі была прынятая канстытуцыя[d], якая прадастаўляла жанчынам выбарчае права. Ганна Сыхравава ўдзельнічала ў красавіцкіх выбарах ад Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі і стала адзінай жанчынай з Славакіі, якая трапіла ў Нацыянальны сход[6]. Увайшла ў парламенцкую камісію па культуры, грамадскай, сацыяльнай і здаровай палітыцы[7]. Займалася праблемамі інвалідаў, пазашлюбных дзяцей, моладзевага алкагалізму і прафілактыкі хвароб, перадаваных палавым спосабам.

Заўчасна сканала ў Вінаградскай бальніцы. Яе дэпутацкі мандат перайшоў да Ёсефа Пайгера[7].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1902 годзе пераклала эсэ шведскай жаночай дзяячкі Элен Кей Mravnost ženy (бел.: Мараль жанчыны) і Žena budoucnosti (бел.: Жанчына будучыні)[8].

У 1910 годзе выдала пераклад кнігі аўстрыйскай феміністкі Розы Майрэдэр O ženské otázce (бел.: Пра жаночае пытанне)[9], у 1911 — пераклад Ke kritice ženskosti (бел.: Да крытыкі жаноцкасці)[10] і Mateřství a kultura (бел.: Мацярынства і культура)[11] той жа аўтаркі.

Публікавалася ў часопісе Ženský svět[12].

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б regional database of the Regional Library of Highlands Праверана 22 красавіка 2024.
  3. а б Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých okresní správy politické na Vinohradech, sign. OSPVIN Z3, s. 35 — Т. OSPVIN Z3. — С. 35.
  4. Mažáriová, Katarína. Prvých dvanásť statočných političiek (славацк.)(недаступная спасылка). Turiec Online (15 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
  5. Ziegler, Aleš. Úloha žen v prvních československých parlamentních volbách roku 1920 (чэшск.) (4 мая 2011). Праверана 24 сакавіка 2021.
  6. Blanca Rodriguez Ruiz, Ruth Rubio-Marín. The Struggle for Female Suffrage in Europe: Voting to Become Citizens. — BRILL, 2012. — С. 237.
  7. а б Anna Sychravová (чэшск.). Poslanci. Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 24 сакавіка 2021.
  8. Eva Kalivodová. Browningová nebo Klášterský? Krásnohorská nebo Byron?: O rodu v životě literatury (чэшск.). — Karolinum Press, 2011. — С. 68. — 250 с. — ISBN 978-80-246-1887-6.
  9. O ženské otázce // Ženský svět. — 20 снежня 1910. — С. 10.
  10. Mateřství a kultura // Ženský svět. — 5 студзеня 1911. — С. 12—13.
  11. Eliška z Purkyňů. Mateřství a kultura // Ženský svět. — 5 сакавіка 1911. — С. 1—2.
  12. Čtenářům, spolupracovníkům a přátelům! // Ženský svět. — 10 студзеня 1916. — С. 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]