Ганна (першасвятар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна

High Priest of Israel[d]
6 — 15
Папярэднік Joazar ben Boethus[d]
Пераемнік Ishmael ben Phabi[d]

Дзейнасць high priest
Нараджэнне 40 да н.э.
Смерць 40
Дзеці Eleazar ben Ananus[d], Jonathan ben Ananus[d], Theophilus ben Ananus[d], Matthias ben Ananus[d] і Ananus ben Ananus[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуя Ганны ў Bom Jesus do Monte, у Бразе

Ганна (таксама Анані або Ананія), сын Сіфа (23/22 да н.э., дата смерці невядомая, верагодна, каля 40 г. н.э.) — іўдзейскі першасвятар, які быў прызначаны рымскім легатам Квірыніям ў зноў утворанай рымскай правінцыі Іудзея ў 6 н.э .; толькі пасля таго, як рымляне зрынулі Архелая, этнарха Іудзеі, паставіўшы тым самым Іудзею непасрэдна пад рымскім валадарствам.

Ганна афіцыйна служыў Першасвятаром на працягу дзесяці гадоў (6-15 н.э.), калі ва ўзросце 36 гадоў ён быў скінуты пракурорам Гратусам. Тым не менш, будучы афіцыйна адхіленым ад пасады, ён заставаўся адным з самых уплывовых палітычных і сацыяльных асоб краіны, за кошт выкарыстання ў значнай ступені пяці сваіх сыноў і зяця, як марыянетачных першасвятароў. Дата смерці Ганны невядомая, ягоны сын Ганны Малодшы, таксама вядомы як Ананія, сын Ананіі быў забіты ў 66 г. н.э. за прапаганду міру з Рымам.

Ганна з'яўляецца ў Евангеллях і падчас суда над Ісусам выступае абвінаваўцам Хрыста, пасля чаго апошні прыводзіцца на суд Понція Пілата.

Першасвятарская сям'я[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганна сын Сіфа (6-15)
  • Элеазар сын Ананіі (16-17)
  • Іосіф Каіяфа (18-36/37), які быў жанаты на дачце Ганны (Ян. 18:13)
  • Іяфан, сын Ананіі (36-37)
  • Феафіл, сын Ананіі (37-41)
  • Матфан, сын Ананіі (43)
  • Ананія, сын Ананіі (63)

Спасылкі ў законе пра «смерць першасвятара» (Лік. 35:25,28) далі даследчыкам магчымасць выказаць здагадку, што першасвятарства звычайна было на ўсё жыццё. Магчыма, па гэтай прычыне, Ганна па-ранейшаму называўся «першасвятар» нават пасля яго звальнення, разам з Каіяфай (Лукі 3:2). Ён таксама мог выконваць абавязкі Старшыні Сінедрыёна або памочніка першасвятара.

У Новым Запавеце[правіць | правіць зыходнік]

Евангелле ад Лукі 3:2 апавядае пра сумеснае першасвятарства «Ганны і Каіяфы», калі слова Божае было звернутае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.

Ганна мог прымаць удзел ў змове з мэтай забіць Лазара з Віфаніі у Ян. 12:10, хоць Ганна і не згадваецца па імені. Некаторыя даследчыкі лічыць, што ў прытчы пра багацея і Лазара можа быць прыхаваная спасылка на Ганну, які мог быць паказаны як «багаты чалавек» з пяццю сынамі. З прытчы вынікае, што бацька і пяць братоў не павераць, нават калі Лазар уваскрэсне з мёртвых (Лукі 16:31), такім чынам прадказваючы, што Каіяфа, Ганна і пяць сыноў Ганны не павераць і складуць змову, каб мець рэальнага Лазара, калі той быў уваскрэсне (Ян. 12:10).

Паводле Евангелля ад Яна (падзея не згадваецца ў іншых Евангеллях), Ісус упершыню быў пастаўлены перад Ганнай, і пасля кароткага допыту (Ян. 18:19-23) быў адпраўлены ў дом Каіяфы, калі сустрэліся некалькі сяброў сінедрыёна, і дзе праходзіў першы суд над Ісусам (Матф. 26:57-68).

Пасля Пяцідзесятніцы Ганна старшынстваваў у сынедрыёне, куды былі дастаўлены апосталы Пётр і Ян (Дзеі 4:6).

Зноскі