Гарадзея (стадыён)
Стадыён «Гарадзея» | |
---|---|
Былыя назвы | «Цукравік» |
Месцазнаходжанне |
Беларусь, Гарадзея, вул. Акцябрская, 15 |
Рэканструяваны | 2016 |
Уладальнік | Гарадзейскі цукровы камбінат |
Хатняя каманда | «Гарадзея» |
Умяшчальнасць | 1 625 месцаў |
Памеры поля | 105×68 |
Пакрыццё | натуральнае |
Гарадзея — футбольны стадыён з натуральным пакрыццём у гарадскім пасёлку Гарадзея, Беларусь. Максімальная ўмяшчальнасць — 1625 гледачоў. З’яўляўся хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Гарадзея».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стадыён належыць спартыўна-аздараўленчаму комплексу ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» і першапачаткова называўся «Цукравік».
У 2011 годзе была праведзена рэканструкцыя адзінай трыбуны, якая змяшчала 1020 гледачоў.
Пасля выхаду «Гарадзеі» ў Вышэйшую лігу ў 2016 годзе кіраўніцтва камбіната прыняла рашэнне аб новай рэканструкцыі. Поле было пашырана, устаноўлены мачты асвятлення, пабудавана новая трыбуна. Умяшчальнасць стадыёна павялічылася да 1625 месцаў.
Цяпер стадыён мае дзве трыбуны, заходнюю і ўсходнюю, абсталяваны электронным табло, асвятленнем, прэс-ложай. Ёсць аўтамабільная паркоўка. Пакрыццё поля — натуральная трава.[1]
Зноскі
- ↑ Інфармацыя аб стадыёне на сайце АБФФ Архівавана 4 сакавіка 2016.