Гарадская гміна
Выгляд
Гарадская гміна (польск.: Gmina miejska) — гміна ў Польшчы, якая знаходзіцца ў адміністрацыйных межах горада.
Гарадская гміна можа ўтвараць дапаможныя адзінкі. У пераважнай большасці выпадкаў імі з'яўляюцца дзяльніцы (польск.: dzielnica) або аседлі (польск.: osiedle), але здараецца, што ў склад гарадской гміны можа ўваходзіць солтыства — гэта мае месца, напрыклад, ва Уладыславове або Міколаве.