Вясковая гміна гарадскога фінансавага кіравання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вясковая гміна гарадскога фінансавага кіравання (польск.: gmina wiejska o miejskich uprawnieniach finansowych або gmina wiejska o charakterze miejskim) — тып адміністрацыйнай адзінкі, якая функцыянавала ў час міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1923 да 1939 года.

Новая катэгорыя вясковых гмінаў была ўведзена «Законам ад 11 жніўня 1923 года аб часовым рэгуляванні муніцыпальных фінансаў» (польск.: Ustawą z dnia 11 sierpnia 1923 roku o tymczasowem uregulowaniu finansów komunalnych)[1]. Гэтыя гміны не адносіліся да гарадоў, а іх насельніцтва не лічылася гарадскім у дэмаграфічнай статыстыцы. Таксама закон уводзіў «гарадскія гміны вясковага фінансавага кіравання» (польск.: gminy miejskie o wiejskich uprawnieniach finansowych), але на практыцы яны не выкарыстоўваліся[2].

Наданне вясковым гмінам гарадскога кіравання мела значэнне для ўрбанізацыі міжваеннай Польшчы, напрыклад, частка тых населеных пунктаў пазней атрымала статус горада (прыблізна траціна населеных пунктаў)[2].

Агулам існавалі 70 вясковых гмінаў гарадскога фінансавага кіравання. 57 з іх з'явіліся ў 1924—1931 гадах (з якіх 24 гміны — ў Сілезскім ваяводстве ў 1924 годзе), 9 гмінаў у 1932—1934 гадах (з якіх 7 гмінаў — у Сілезскім ваяводстве)[3] а таксама 4 гміны ў 1935—1939 гадах. Варта адзначыць, што фінансавае кіраванне звычайна тычылася гмін, якія ўтваралі адзін населены пункт. На абшарах тэрыторый, якія пасля падзелаў Рэчы Паспалітай належалі да Прусіі і Аўстрыі, да 1934 года («сцалянёвай» рэформы[4]) існавалі толькі адзіночныя вясковыя гміны, у той жа час, калі на тэрыторыі былога Царства Польскага фінансавага кіравання часта складаліся выключна з аднаго населенага пункта.

Зноскі

  1. Dz. U. z 1923 r. Nr 94, poz. 747 (art. 72)
  2. 2,0 2,1 Adam Janusz Mielcarek: Podziały terytorialno — administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2008.
  3. Podziały Zmiany administracyjne miast i osiedli 1918—1963. Warszawa: 1964. (s. 191, 229—231)
  4. Dz. U. z 1933 r. Nr 35, poz. 294

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]