Вясковая гміна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вясковая гміна (польск.: gmina wiejska) — гміна Польшчы, тэрыторыя якой не ўключае ў свой склад аніводнага горада (што не выключай магчымасці знаходжання сядзібы гміны ў суседнім горадзе).

Раней у Польшчы адпаведнікам аднавясковай гміны на вёсцы была грамада (польск.: gromada). У перыяд ад 15 да 18 стагоддзя такая гміна з'яўлялася найдрабнейшай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Польшчы і ў абмежаванай ступені адзінкі мясцовага самакіравання на вёсцы. Слова «грамада» таксама ўжывалася ў дачыненні да жыхароў адной парафіі або пласта гарадской беднаты.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай сістэма ўнутранага падзелу і кола паўнамоцтваў упраўленняў гмінаў змяняліся ў адпаведнасці з прававымі сістэмамі дзяржаў, да складу якіх адышлі часткі Рэчы Паспалітай. Як правіла, у частках Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Прусіі і Аўстрыі дамінавалі гміны, якія складаліся з адной вёскі (польск.: gminy jednostkowe). У частцы, якая адышла Расіі, пасля 1864 года грамада была ўключана ў якасці найніжэйшай тэрытарыяльнай адзінкі ў склад сельскай абшчыны (польск.: gmina zbiorowa), якая складалася з некалькі вёсак і была адпаведнікам сучаснага солтыства.

У міжваенны час Законам аб мясцовым самакіраванні з 1933 года былі ўведзены ў функцыяванне адна- і шматвясковыя гміны (калектыўныя). У склад калектыўнай гміны ўваходзілі некалькі грамадаў, на чале якіх стаяла рада грамады (у драбнейшых грамадах — сход грамады) і солтыс.

Такім чынам вясковыя гміны функцыянавалі да рэформы 1954 года, у выніку якой калектыўныя гміны былі ліквідаваны, а найдрабнейшай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Польшчы сталі грамады.

Чарговая рэформа ў 1973 годзе ліквідавала грамады і наноў увяла калектыўныя гміны (польск.: gminy zbiorowe) разам з дапаможнымі адзінкамі гміны ніжэйшага ўзроўню або солтыствамі.

Разам з тым грамады, як і гміны, пачынаючы ад 1950 года з'яўляліся органамі агульнай дзяржаўнай улады, а не мясцовага самакіравання. Таксама гэта датычыць і гарадскіх гмінаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]