Вяскова-гарадская гміна
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гарадска-сельская гміна)
Вяскова-гарадская гміна (польск.: Gmina miejsko-wiejska) — гміна ў Польшчы, у склад якой уваходзіць прынамсі адзін горад (дзе, як правіла, знаходзіцца сядзіба гміны), а таксама вёскі.
Пасля адміністрацыйнай рэформы 1999 года ў Польшчы існавалі толькі дзве вяскова-гарадскія гміны (цяпер — адна), сядзібы якіх знаходзіліся не на тэрыторыі горада:
- Новэ Скальмяжыцы — сядзіба гміны знаходзіцца ў вёсцы Скальмяжыцы, а не ў горадзе Новэ Скальмяжыцы;
- да 31 снежня 2009 года ў цяперашняй гміне Сяхніцы, колішняй гміне Свента Катажына, сядзіба гміны знаходзілася ў вёсцы Свента Катажына, а не ў горадзе Сяхніцы.