Гарадскія муры (Быдгашч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гарадскія муры
53°07′13″ пн. ш. 17°59′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быдгашцкія гарадскія ўмацаванні — комплекс абарончых збудаванняў Быдгашча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі ўмацаваннямі Быдгашчы былі драўляна-земляныя валы мясцовага замка (грода) XI стагоддзя. Паводле захаванага дакумента 1252 года, падтрымліваць умацаванні ў належным стане было абавязана насельніцтва Быдгашчскай кашталяніі. У 1330 годзе замак узяты штурмам і спалены тэўтонскімі рыцарамі. Рэшткі першапачатковага насыпу, які датуецца 1030-мі гадамі, былі выяўлены падчас раскопак, якія праводзіліся ў 1993 і 2007 гадах.

У 1346 годзе Казімір Вялікіі загадаў узвесці гарадскія умацавання і пабудаваць замак. Мураваныя сцены пачалі будаваць у першай палове XV стагоддзя, а першыя секцыі, якія прымыкаюць да гарадскіх брам, былі пабудаваны ў сярэдзіне XV стагоддзя. Да 1475 года самая апошняя частка сцяны была ўзведзена каля Познаньскай брамы. У 1484 года кароль Казімір Ягелончык надаў Быдгашчу права на правядзенне некалькіх кірмашоў, прыбытак ад якіх накіроўваўся на далейшае будаўніцтва абарончых сцен.

Сістэма абароны была амаль цалкам разбурана падчас «Шведскага патопу» (1655—1658). Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе, новыя прускія ўлады вырашылі аднавіць сцены Быдгашча ў 1780 годзе, але не для абарончых мэтаў, а для прадухілення дэзерцірства салдат з новага гарнізона і барацьбы з кантрабандыстамі.

У наступным стагоддзі сцены сталі выконваць ролю агароджы і да яе прыбудавалі элементы нясучых жылых будынкаў. Аднак большасць з іх была разабрана яшчэ да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Да нашых дзён захаваліся два невялікія фрагменты, на плошчы паміж вул. Пад Бланкамі і Ягелонскімі Валамі і ў дварах жылых дамоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]