Гарвардская абсерваторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абсерваторыя ў 1899 годзе
Абсерваторыя ў 1899 годзе

Абсерваторыя ў 1899 годзе
Арыгінал назвы Harvard College Observatory
Тып астранамічная абсерваторыя
Код 802  (назіранні)
Размяшчэнне Кембрыдж, штат Масачусетс, ЗША
Каардынаты
Вышыня 22 м
Дата адкрыцця 1839
Сайт: http://www.cfa.harvard.edu/hco/

Гарвардская абсерваторыя — навукова-даследчая ўстанова Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснаваная ў 1839 годзе. У яе склад уваходзяць астранамічныя абсерваторыі на тэрыторыі ўніверсітэта (з 1844); радыё-астранамічныя і метэорныя станцыі ў іншых месцах ЗША. З 1955 з Гарвардская абсерваторыя была аб'яднаная Смітсанаўскага астрафізічнай абсерваторыяй у Кембрыджы. Асноўныя інструменты: 1,5-м рэфлектар, 60-см і 80-см тэлескопы Шміта, 18-м радыётэлескоп і інш. Асноўныя напрамкі даследаванняў: вывучэнне зменных зорак, фотаметрычныя і спектрафотаметрычныя даследаванні зорак, туманнасцяў, галактык, радыёастранамічныя даследаванні, вывучэнне праблемы ўнутранай будовы зорак, касмалогія. У Гарварскай абсерваторыі знаходзіцца унікальная шкляная бібліятэка (звыш 500 тыс. негатываў). На Гарвардскай абсерваторыі распрацавана першая дэталёвая спектральная класіфікацыя зорак (Гарвардская фотаметрыя), адкрыта залежнасць "перыяд змены бляску - свяцільнасць" для цэфеід, складзеныя шырокія каталогі зорных велічынь, спектраў, скопішч галактык і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі назіранняў у Цэнтры малых планет:

Публікацыі ў базе даных NASA ADS:

Назіранні камет і спадарожнікаў планет пасля 1870 года: