Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя
Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя (САА) з’яўляецца даследчым падраздзяленнем Смітсанаўскага інстытута, з галаўным падраздзяленнем у Кембрыджы (штат Масачусетс), дзе яна аб’яднана з Гарвардскай універсітэцкай абсерваторыяй у складзе Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя была заснавана ў 1890 Самуэлем Пірпантам Лэнглі, перш за ўсё для даследаванняў Сонца[1]. Лэнглі памятаюць сёння як піянера авіяцыі, але ён атрымаў адукацыю астранома і быў першым амерыканскім вучоным, які вылучыў астрафізіку ў асобную дысцыпліну. Лэнглі вынайшаў балометр і выявіў інфрачырвонае выпраменьванне ад Сонца.
У 1955 САА пераязджае з Вашынгтона (акруга Калумбія) у Кембрыдж, каб далучыцца да Гарвардскай універсітэцкай абсерваторыі і пашырыць яго штат, магчымасці, і, што найбольш важна, навуковую вобласць. Фрэд Віпл, першы дырэктар САА ў гэту новую эру, прыняў рашэнне: стварыць міжнародную сетку кіравання спадарожнікамі — рашэнне, якое зробіць САА піянерам і лідарам у касмічных даследаваннях.
У 1973 сувязі паміж САА і Гарвардам былі ўзмоцнены і фармалізаваны стварэннем аб’яднанага Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі.
САА сёння
[правіць | правіць зыходнік]У наш час больш за 300 вучоных у САА ўключаны ў шырокую праграму даследаванняў у вобласці астраноміі, астрафізікі, даследаванняў Зямлі.
Кіраўніцтва САА прыкладае высілкі да развіцця арбітальных абсерваторый і вялікіх наземных тэлескопаў, у вобласці ўжывання камп'ютараў да астрафізічных праблем і інтэграцыі лабараторных вымярэнняў, тэарэтычнай астрафізікі і назіранняў у вобласці электрамагнітнага спектра, што вельмі паспрыяла сучаснаму разуменню Сусвету.
САА кіруе рэнтгенаўскай абсерваторыяй Чандра з Кембрыджа. Сумесна з Арызонскім універсітэтам САА таксама кіруе абсерваторыяй MMT. САА належыць Абсерваторыя імя Уіпла.
Дырэктары абсерваторыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1890—1906 — Самуэль Пірпант Лэнглі
- 1906—1944 — Чарлз Грылі Абат
- 1944—1955 — Лоял Олдрыч (англ.: Loyal Blaine Aldrich)
- 1955—1973 — Фрэд Лоўрэнс Віпл
- 1973—1982 — Джордж Філд (англ.: George B. Field)
- 1983—2004 — Ірвін Шапіра[2]
- 2004 — наш час — Чарлз Олкак (англ.: Charles R. Alcock)[3]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Кароткая гісторыя САА Архівавана 13 лютага 2012. (англ.)
- ↑ SAO Directors: 1834 to Present (англ.). Смітсаніянская астрафізічная абсерваторыя. Праверана 20 жніўня 2012.
- ↑ Curriculum Vita — Charles Alcock (англ.) (PDF). Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі. Праверана 20 жніўня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]