Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным тоўстым гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады авальна-зліптычным, вялікім глыбока-сэрцападобным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, жоўтыя ці аранжавыя, з моцным пахам, дыяметрам да 2—5 см, на доўгіх кветаножках, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца амаль лейкападобнае, з 10-20 прамянямі. Плод — падобная да гарлачыку (адсюль назва) шматнасенная сакавітая зялёная ягада.
Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык жоўты, або жоўтая вадзяная лілея (Nuphar lutea), і вельмі рэдкі гарлачык жоўты малы (Nuphar pumila). Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Кубы́шка, жёлтая кувшинка // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 550. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Кубы́шка (Nuphar) // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 301. — 831 с. — 100 000 экз.
Губанов И. А. и др.Род Кубышка — Nuphar Smith // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 122—123. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.
2. Nuphar Smith — Кубышка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 44. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.