Гарна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарны)
Гарна

Самцы гарны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Antilope cervicapra Linnaeus, 1758

Падвіды
Antilope cervicapra centralis
Antilope cervicapra cervicapra
Antilope cervicapra rajputanae
Antilope cervicapra rupicapra
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552478
NCBI  59525
EOL  311909
FW  149565

Гарна (Antilope cervicapra) — парнакапытнае млекакормячае падсямейства Antilopinae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Стройна складзенае жывёла; даўжыня цела 120—130 см, хваста — каля 15 см, вышыня ў карку да 80 см. У самцоў даволі доўгія (да 70 см) спіральна закручаныя рогі. Афарбоўка дарослых самцоў чарнавата-шэрая, самак і маладых — чырванавата-бурая, ніз цела — белы. Распаўсюджана ў Індыі, выключаючы Малабарскае узбярэжжа. Палігамная жывёла. Жыве статкамі па 20—30 галоў; засяляе шырокія адкрытыя раўніны. Размнажаецца на працягу ўсяго года. Цяжарнасць каля 6 месяцаў. Самкі нараджаюць па адным цялю. Гарна вельмі хутка бегае, добра скача.