Палігамія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Палігамія (ад грэч.: πολύς — шматлікі і γάμος — шлюб) — шматшлюбнасць, пры якім шлюбны партнёр аднаго полу мае больш аднаго шлюбнага партнёра процілеглага полу. Мае дзве формы — палігінія і паліандрыя. Супрацьпастаўляецца манагаміі, у рамках якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў.

    У перыяд старажытных цывілізацый палігамны шлюб быў распаўсюджаны сярод прадстаўнікоў кіруючых колаў дзяржавы. Багатыя і знатныя мужчыны старажытных Егіпту, Вавілону, Персіі, Кітая, Грэцыі, Рыму мелі ўласны гарэм. Здараліся і адваротныя выпадкі, калі ўплывовыя ў грамадстве жанчыны мелі мужчынскі гарэм. Але сустракаліся выпадкі, калі прадстаўнікі сярэдняга класу старажытных часоў мелі больш за адну жонку, паведамленні аб гэтым час ад часу сустракаюцца ў літаратурных творах часоў старажытных цывілізацый.

    У эпоху Сярэднявечча і Новага часу палігамны шлюб быў афіцыйна распаўсюджаны ў нехрысціянскіх краінах свету. Аднак, у «фактычнай» палігаміі (наяўнасці, напрыклад, гарэму) розныя гісторыкі абвінавачвалі таксама і ўплывовых асоб хрысціянскага свету, напрыклад, расійскую імператрыцу Кацярыну ІІ, англійскую каралеву Елізавету І[1]. Палігамія была распаўсюджана сярод хрысціян-анабаптыстаў Мюнстэра (Германія) з 1534 па 1535 г[2].

    У час Найноўшай гісторыі палігамія захавала шырокае распаўсюджанне пераважна ў мусульманскіх краінах, а таксама ў традыцыйных грамадствах, асабліва Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Цікава, што сярод мусульман свету практыка палігамных шлюбаў страчвае сваю папулярнасць, але ў сучаснай Афрыцы палігамія шырока распаўсюджана сярод прадстаўнікоў розных рэлігій, у тым ліку хрысціянскіх[3].

    Зноскі

    1. С.Цвейг. Мария Стюарт. Мн «Полымя», 1982, с. 265
    2. Who Were the Anabaptists?//The Watchtower June 15, 2004, p. 12
    3. Is Christian Marriage Succeeding in Africa?//The Watchtower March 1, 1973, p. 152
    Статус палігаміі ў свеце      Палігамныя шлюбы дазволены законам      Палігамныя шлюбы дазволены законам у некаторых рэгіёнах      Палігамныя шлюбы, заключаныя за мяжой, прызнаюцца      Палігамныя шлюбы дазволены звычаёвым правам      Абмяркоўваецца дазвол палігамных шлюбаў      Палігамія не прызнана, але легальна      Палігамія забаронена      Палігамія забаронена Канстытуцыяй

    Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]