Гары Міхайлавіч Свяцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гары Міхайлавіч Свяцкі
Дата нараджэння 29 мая 1936(1936-05-29) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Гары Міхайлавіч Свяцкі (29 мая 1936, г. Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1964 года — архітэктарам Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска, з 1975 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст тэхаддзела ў Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дом мадэляў
Адміністрацыйны будынак ЦНДІТК па Партызанскім праспекце

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Рэспубліканскі дом мадэляў па праспекце Машэрава (1969), адміністрацыйны будынак[d] ЦНДІТК па Партызанскім праспекце, інтэрнат трэста «Энергаспецмантаж» па праспекце Пушкіна (1971), рэканструкцыя трыбун і падтрыбунных памяшканняў стадыёна «Дынама», праект будынка Беларускага тэатра імя Я. Купалы (1980), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Камсамольскай (1981) у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]