Цэнтральны раён (Мінск)
Цэнтральны раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Статус | гарадскі раён | ||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 25 чэрвеня 1969 | ||
Кіраўнік | Мікалай Палякоў | ||
Насельніцтва | |||
Плошча |
|
||
![]() |
|||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
Цэнтральны раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада. Плошча: 4,1 тыс. га. Насельніцтва: 115 тыс. чалавек.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаны ў 1969. У 2000 да Цэнтральнага раёна далучана частка тэрыторыі Фрунзенскага раёна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1894—1905 гг. у в. Ржавец, якая потым увайшла ў склад раёна, дзейнічаў Ржавецкі цагельны завод. У 1895 г. меў лакамабіль, паравы кацёл і 2 конныя рухавікі. У 1895—1898 гг. працавала 55 рабочых.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
26 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ЗАТ «Атлант», ААТ «Гарызонт», СП ЗАТ «Мілавіца», КУП «Мінскхлебпрам». 37 будаўнічых арганізацый. усяго больш за 7 тыс. суб’ектаў гаспадарання.
Каля 400 магазінаў, у тым ліку два вялікія ўнівермагі «ГУМ» і «Гандлёвы дом на Нямізе».
Культура[правіць | правіць зыходнік]
У Цэнтральным раёне знаходзяцца 25 устаноў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі, 4 бібліятэкі, 5 тэатраў, 3 кінатэатры, 7 музеяў, 4 клубныя ўстановы, дзіцячая музычная школа.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У 20 навучальных установах раёна навучаюцца 15,5 тыс. чалавек. Тры ВНУ: Акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва. Два ССУ: Мінскае сувораўскае вучылішча і Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі.
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі раёна размешчаны 2-я і 7-я клінічныя бальніцы, 2-я дзіцячая клінічная бальніца, эндакрыналагічны і наркалагічны дыспансеры.
Кіраўнікі адміністрацыі[правіць | правіць зыходнік]
- 16 сакавіка 2015 — 14 сакавіка 2017 — Ганна Мар’янаўна Мацельская
- 14 сакавіка 2017 — 26 чэрвеня 2018 — Ігар Іванавіч Бузоўскі
- з 28 чэрвеня 2018 — 29 ліпеня 2021 — Дзмітрый Віктаравіч Пятруша
- з 29 ліпеня 2021 — Мікалай Аляксандравіч Палякоў
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральны раён (Мінск)