Гарэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарэнне запалкі
Гарэнне натрыю

Гарэнне — складаны фізіка-хімічны працэс ператварэння кампанентаў гаручай сумесі ў прадукты згарання з вылучэннем цеплавога выпраменьвання, святла і прамяністай энергіі. Набліжана можна апісаць прыроду гарэння як бурна працякаючае акісленне.

Дагукавое гарэнне (дэфлаграцыя) у адрозненне ад выбуху і дэтанацыі працякае з нізкімі хуткасцямі і не звязана з утварэннем ударнай хвалі. Да дагукавога гарэння адносяць нармальнае ламінарнае і турбулентнае распаўсюджванне полымя, да звышгукавога — дэтанацыю.

Гарэнне падпадзяляецца на цеплавое і ланцуговае. У аснове цеплавога гарэння ляжыць хімічная рэакцыя, здольная працякаць з прагрэсавальным самапаскарэннем з прычыны назапашвання вылучаемага цяпла. Ланцуговае гарэнне сустракаецца ў выпадках некаторых газафазных рэакцый пры нізкіх цісках.

Умовы тэрмічнага сампаскарэння могуць быць забяспечаны для ўсіх рэакцый з досыць вялікімі цеплавымі эфектамі і энергіямі актывацыі. Гарэнне можа пачацца самаадвольна ў выніку самазагарання альбо быць ініцыяваным запальваннем. Пры фіксаваных знешніх умовах бесперапыннае гарэнне можа працякаць у стацыянарным рэжыме, калі асноўныя характарыстыкі працэсу — хуткасць рэакцыі, магутнасць цеплавыдзялення, тэмпература і склад прадуктаў — не змяняюцца ў часе, альбо ў перыядычным рэжыме, калі гэтыя характарыстыкі вагаюцца каля сваіх сярэдніх значэнняў. З прычыны моцнай нелінейнай залежнасці хуткасці рэакцыі ад тэмпературы, гарэнне адрозніваецца высокай адчувальнасцю да знешніх умоў. Гэтая ж ўласцівасць гарэння абумоўлівае існаванне некалькіх стацыянарных рэжымаў пры адных і тых жа умовах (гістэрэзісны эфект).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 74. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.