Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў
Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў
Gavriil Veresov.jpg
Краіны:
Дата нараджэння: 28 ліпеня 1912(1912-07-28)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 лістапада 1979(1979-11-12) (67 гадоў)
Месца смерці:
Званне: міжнародны майстар[d] і Master of Sport of USSR in Chess[d]
Узнагароды і прэміі:
Медаль «За баявыя заслугі» — 1942 Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Chess zhor 26.svg
Chess zver 26.svg a8 rd b8 nd c8 bd d8 qd e8 kd f8 bd g8 nd h8 rd Chess zver 26.svg
a7 pd b7 pd c7 pd d7 e7 pd f7 pd g7 pd h7 pd
a6 b6 c6 d6 e6 f6 g6 h6
a5 b5 c5 d5 pd e5 f5 g5 h5
a4 b4 c4 d4 pl e4 f4 g4 h4
a3 b3 c3 nl d3 e3 f3 g3 h3
a2 pl b2 pl c2 pl d2 e2 pl f2 pl g2 pl h2 pl
a1 rl b1 c1 bl d1 ql e1 kl f1 bl g1 nl h1 rl
Chess zhor 26.svg
Дэбют Верасава

Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў (28 ліпеня 1912, г. Мінск — 18 лістапада 1979, г. Мінск) — беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар (1949)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1929—1933 гг. працаваў арматуршчыкам і інструктарам па арматуры на будоўлях у Магілёве і Мінску, інспектарам Беларускага савета фізкультуры, дырэктарам шахматнай базы Маскоўскага савета прафсаюзаў, станкавым на заводзе стандартных дамоў у Мінску. У 1933 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ (скончыў у 1939 г.). У 1933—1941 гг. супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх газет. У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў працаваў выкладчыкам Мінскага палаца піянераў і Беларускага інстытута фізкультуры.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Добраахвотнікам пайшоў на фронт у ліпені 1941 г., у кастрычніку 1941 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі да сакавіка 1942 г., пасля чаго служыў літаратурным супрацоўнікам армейскай газеты. У пачатку 1944 г. пераведзены ў распараджэнне Беларускага штаба партызанскага руху. Меў дзяржаўныя ўзнагароды. У ліпені 1944 г. быў залічаны ў апарат Міністэрства замежных спраў БССР, у кастрычніку 1948 г. прыняты ў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук (Масква). У 1940-х і ў 1950-х гг. (з перапынкам) кіраваў шахматна-шашачнай секцыяй, потым федэрацыяй шахмат пры спарткамітэце БССР. Кандыдат гістарычных навук з 1951 года[1]. У 1952 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1950-я гады ўзначальваў Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежжам[1], пазней выкладаў у Мінскім інстытуце замежных моў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—59[1].

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіён Мінска па шахматах у 1933, 1935, 1939 гг.[2], у 1946 г. падзяліў 1—2-е месца з Р. Гарэнштэйнам[3]. Шасціразовы чэмпіён Беларусі[1]. Майстар спорту СССР па шахматах з 1937 г. Удзельнік трох чэмпіянатаў СССР. Шахматны тэарэтык, аўтар Сістэмы Верасава(руск.) бел. (1. d4 d5 2. Кc3 Кf6 3. Сg5). Пэўны час займаўся складаннем шахматных задач.

Асноўныя спартыўныя вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Год Турнір Вынік Месца
1934 Адборачны турнір да 9-га чэмпіянату СССР (Тбілісі) 6? з 13 6-7
1934/35 9-ы чэмпіянат СССР 9 з 19 13-14
1937 Кваліфікацыйны матч з В. Пановым(руск.) бел. 9 : 7
1940 12-ы чэмпіянат СССР 10? з 19 7-9
1944 13-ы чэмпіянат СССР 7? з 16 8-10

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

З 1990-х гадоў у Мінску рэгулярна праводзяцца Мемарыялы Верасава (турніры па гульні ў шахматы). У кастрычніку 2012 г. быў праведзены Кубак па рашэнні шахматных кампазіцый на прызы бюлетэня «Альбино», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Верасава.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Вересов Гавриил Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 110. — 737 с.
  2. http://belisrael.info/?p=4267
  3. http://belisrael.info/?p=6777

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.96.
  • Шахматный словарь. [Москва] : Физкультура и спорт, [1964]. С. 216.
  • Шахматы : Энциклопедический словарь. Москва : Советская энциклопедия, 1990. С. 58. ISBN 5-85270-005-3.
  • Рубінчык, Вольф. З гісторыі Беларусі шахматнай. Мінск, 2012. С. 71-73, 78-83.
  • Стогадовы юбілей Г. М. Верасава // Альбино. Издание для любителей шахматной композиции. № 102. Лунинец, 2012. С. 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]