Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў
Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў | |
---|---|
Гавриил Александрович Игнатьев | |
Дата нараджэння | 1768 |
Дата смерці | 24 сакавіка 1852 |
Месца пахавання | |
Дзеці | Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал і general of the artillery[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў (руск.: Гавриил Александрович Игнатьев; 1768 — 24 сакавіка (5 красавіка паводле новага стылю) 1852) — расійскі ваенны дзеяч, генерал ад артылерыі. Бацька Руфа Ігнацьева.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дваран Ігнацьевых з Пецярбургскай губерні. У Артылерыйскі і інжынерны шляхецкі кадэцкі корпус паступіў 16 студзеня 1782. 3 верасня 1785 быў выпушчаны прапаршчыкам у Інжынерны корпус.
Удзельнічаў у вайне з туркамі ў 1789—1791 гадах і за адрозненне пры штурме Ізмаіла ў 1790 быў узведзены ў падпаручнікі. У 1793 быў у складзе расійскага пасольства ў Канстанцінопалі. Удзельнічаў у Італьянскім паходзе 1799 года. У палкоўнікі ўзведзены 11 кастрычніка 1799. З сакавіка 1800 да 15 ліпеня 1801 камандзір 8-га артылерыйскага палка. У 1805 удзельнік аўстра-расійска-французскай вайны, у 1806—1807 — руска-пруска-французскай вайны. У 1805 ваяваў з французамі пад Эмсам, Амштэтэнам, Крэмсам, Аўстэрліцам, у 1807 вызначыўся ў баі пры Астралэнцы, за што быў узнагароджаны Ордэнам святой Ганны 2-й ступені. 16 сакавіка 1808 яму быў прысвоены чын генерал-маёра. Камандаваў 10-й артылерыйскай і лёгкай брыгадай 10-я пяхотнай дывізіі.
У 16 мая 1810 прызначаны начальнікам прац па ўмацаванні Бабруйскай фартыфікацыі. У 1811 вызначыўся пры будаўніцтве, за што ўзнагароджаны Ордэнам святой Ганны 1-е ступені. У сакавіку 1812 прызначаны камандуючым усіх войскаў і каманд у крэпасці. 29 чэрвеня 1812 пры падыходзе напалеонаўскіх частак прыняў на сябе кіраўніцтва абаронай крэпасці, не маючы пісьмовага распараджэння, і толькі падчас вайны (напачатку ліпеня) быў зацверджаны ў гэтай пасадзе. Тады ж узначаліў паліцыю ў незанятых раёнах Мінскай губерні. За абарону фартыфікацыі быў узнагароджаны Ордэнам святога Уладзіміра 2-е ступені. Ад 13 снежня 1812 бабруйскі ваенны губернатар да 1816. Да 30 лістапада 1813 мінскі ваенны губернатар. Затым камандаваў артылерыяй 6-га і 2-га пяхотных карпусоў.
У генерал-лейтэнанты ўзведзены 20 верасня 1821. Дырэктарам Артылерыйскага дэпартамента Ваеннага міністэрства прызначаны 8 красавіка 1826. За паспяховую дзейнасць на гэтай пасадзе ён атрымаў 21 красавіка 1829 чын генерала ад артылерыі, 24 ліпеня 1833 быў прызначаны сябрам генерал-аўдытарыяту. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Пецярбургу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыямантамі
- Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
- Ордэн Святой Ганны I ступені з дыямантамі
- Ордэн Святога Георгія IV класы
- Крыж за Ізмаіл
- Знак адрознення «За L гадоў беззаганнай службы»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галина Чирук. Военный губернатор. // Коммерческий курьер, 24 декабря 2008;
- Андрэй Лукашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- В. М. Безотосный. Біяграфія / «Словарь русских генералов, участников боевых действий против армии Наполеона Бонапарта в 1812-1815 гг.» // Российский архив. Т.VII — М.: студия «ТРИТЭ» Н. Михалкова, 1996, с.405. (руск.)
- Нарадзіліся ў 1768 годзе
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1852 годзе
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Асобы
- Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
- Генералы Расійскай Імперыі
- Ігнацьевы
- Памерлі 5 красавіка