Геадэзічная сетка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Геадэзі́чная сетка — сістэма геадэзічных пунктаў на паверхні Зямлі, узаемнае становішча якіх вызначаецца ў сістэме каардынат і вышынь і замацоўваецца на мясцовасці геадэзічнымі знакамі.

Пункты геадэзічнай сеткі з'яўляюцца асновай пры складанні картаў мясцовасці, геадэзічных вымярэннях у мэтах геадэзічных інжынерных даследванняў, у будаўніцтве, ваеннай справе і г.д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]