Гема Фрызіус
| Гема Фрызіус | |
|---|---|
| фрыз.: Jemme Reinierszoon[1] | |
| | |
| Дата нараджэння | 8 снежня 1508[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 мая 1555[2][3][…] (46 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Карнеліус Гема[d][4] |
| Род дзейнасці | матэматык, урач, картограф, выкладчык універсітэта, стваральнік інструментаў, астраном, globe maker, гравёр, выдавец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
| Альма-матар | |
Гема Фрызіус (нідэрл.: Gemma Frisius; 8 снежня 1508, Докюм, Фрысландыя — 25 мая 1555, Лёвен) — нідэрландскі матэматык, урач, картограф, філосаф, гравёр, майстар астранамічных інструментаў, педагог.
Стварыў ў 1536 годзе адзін з найстарэйшы глобусаў, палепшыў шэраг інструментаў свайго часу, якія выкарыстоўваюцца ў прыкладной матэматыцы, геадэзіі і навігацыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай сям’і. З юнацтва быў кульгавы. Пасля смерці бацькоў пераехаў у Гронінген, з 1525 года навучаўся ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, у спісе дысцыплін якога былі матэматыка і астраномія. У 1536 годзе атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Быў пакінуты на медыцынскім факультэце ўніверсітэта ў Лёвене, дзе працаваў да сваёй смерці.
Падчас вучобы заняўся вырабам глобусаў і матэматычных інструментаў. Дзякуючы якасці і дакладнасці прылад атрымаў шырокую вядомасць у навуковым свеце, атрымаў высокую ацэнку ад Ціха Брагэ.
У 1533 годзе ўпершыню апісаў метад трыянгуляцыі, які выкарыстоўваюць у картаграфіі і геадэзіі па гэты дзень. У 1530 (або 1533) годзе быў першым, хто апісаў спосаб вызначэння геаграфічнай даўгаты з дапамогай дакладнага гадзінніка.
У 1544 годзе з дапамогай камеры-абскуры Гема Фрызіус назіраў сонечнае зацьменне. Займаючыся астраноміяй і картаграфіяй вёў перапіску з М. Капернікам. Быў адным з першых прыхільнікаў геліяцэнтрычнай сістэмы свету.
Зноскі
- ↑ https://books.google.cat/books?id=y0yDeNFZOT4C&pg=PA115 — С. 115.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Frisius Gemma // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в ECARTICO Праверана 14 ліпеня 2023.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ https://books.google.cat/books?id=4bvOEAAAQBAJ&pg=PA158 — С. 158.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б Carney J. Renaissance and Reformation, 1500-1620: A Biographical Dictionary — 2000. — P. 158. Праверана 25 студзеня 2026.
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1508 годзе
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1555 годзе
- Памерлі ў Лёвене
- Дактары медыцынскіх навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Фрысландыі
- Памерлі ад нырачнай недастатковасці
- Гравёры
- Вучоныя Нідэрландаў
- Картографы Нідэрландаў
- Матэматыкі Нідэрландаў
- Медыкі Нідэрландаў
- Педагогі Нідэрландаў
- Астраномы Нідэрландаў
- Картографы XVI стагоддзя
- Матэматыкі XVI стагоддзя
- Медыкі XVI стагоддзя
- Астраномы XVI стагоддзя