Перайсці да зместу

Генадзь Антонавіч Говар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Антонавіч Говар
Дата нараджэння 1938
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Генадзь Антонавіч Говар (нар. 1938, Слаўгарад) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1994).

Скончыў Карагандзінскі політэхнічны інстытут (1960). З 1966 у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі.

Навуковыя працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Исследование статики и динамики решётки при фазовых переходах в сплавах MnAs 1-x Px//Системы особых температурных точек твёрдых тел.-М., 1986.
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прылад электроннай тэхнікі».
  • Говар Г. А.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 5: Гальцы — Дагон/Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў і інш.-Мн., 1997.-С. 318.