Перайсці да зместу

Генадзь Гайдук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Гайдук
Дата нараджэння 22 верасня 1959(1959-09-22) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Узнагароды

Генадзь Гайдук (нар. 22 верасня 1959, Слабада, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі тэатральны акцёр.

З 1977 па 1979 гады навучаўся ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы. З 1980 па 1984 гады навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1984 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

  • Шагал («Шагал… Шагал…» паводле п’есы У. Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
  • Айбаліт («Доктар Айбаліт» па матывах кінасцэнарыя В. Карастылёва, Р. Быкава «Айбаліт-66»)
  • Зюзя-Зімавіца («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А. Якімовіча)
  • Пата Дулі («Каралева прыгажосці з Лінэна» М. Мак-Донаха)
  • Благае («Доктар філасофіі» Б. Нушыча)
  • Турын, слуга Лісэа («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
  • Іван Іванавіч Нюхін («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
  • мужчына Мамі («Восем закаханых жанчын» Р. Тама)
  • Шлёма («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
  • Дзед («Бальніца на краі свету» Х. Бойчава)
  • Ягор Севяр’янавіч («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В. Шукшына («Сцёпкава каханне»)
  • дзядзька Ягор («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В. Шукшына («Бяспальцы»)
  • Міністр («Кот у ботах» А. Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
  • Дзядуля, Цесць («Дом на мяжы» па п’есах С. Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы»)
  • Флойд Шпінэль («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі»)
  • Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А. Курэйчыка)
  • Гары Трэвар, Баптыста («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б. Співак)
  • Мацей («Несцерка» В.Вольскага)
  • Бацька Олівера («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э. Сігала)