Перайсці да зместу

Генадзь Рыгоравіч Літаўрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Рыгоравіч Літаўрын
Геннадий Григорьевич Литаврин
Дата нараджэння 6 верасня 1925(1925-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2009(2009-11-06) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера візантыністыка, крыніцазнаўства, славяназнаўства
Месца працы Інстытут славяназнаўства РАН
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне акадэмік РАН
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Зінаіда Уладзіміраўна Удальцова[d]
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
Ордэн Дружбы — 1997 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1986
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1996

Генадзь Рыгоравіч Літаўрын (руск.: Геннадий Григорьевич Литаврин; 6 верасня 1925, с. Абай Уймонскага аймака Айроцкай аўтаномнай вобласці Сібірскага края — 6 лістапада 2009, Масква) — расійскі гісторык, спецыяліст па сярэдневяковай гісторыі паўднёвых славян, Візантыі і руска-візантыйскіх сувязяў, акадэмік РАН (1994).

Выпускнік кафедры гісторыі Сярэднявечча гістарычнага факультэта МДУ (1951), вучань З. У. Удальцовай. Выкладаў старажытныя мовы на гістарычным факультэце МДУ (1954—1955), быў супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР (1955—1968). З 1968 года працаваў у Інстытуце славяназнаўства РАН, у 1983—2002 гадах кіраваў аддзелам гісторыі Сярэднявечча. З 1987 года ўзначальваў сектар гісторыі Візантыі (пазней — Цэнтр па вывучэнні візантыйскай цывілізацыі) Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН і рэдакцыю часопіса «Візантыйскі часопіс» (руск.: Византийский временник).

Доктар гістарычных навук (1973). Акадэмік РАН (1994, член-карэспандэнт АН СССР з 1987), замежны член Балгарскай АН (1989). Прэзідэнт Нацыянальнага камітэта візантыністаў Расіі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі візантыністаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне навукі і тэхнікі (1996)[1].

Манаграфіі
  • Очерки истории Византии и южных славян. М.: Учпедгиз, 1958. 2-е изд. СПб.: Алетейя, 1998. (У суаўтарстве з А. П. Кажданом).
  • Болгария и Византия в XI—XII вв. М.: Издательство АН СССР, 1960.
  • Как жили византийцы. М.: Наука, 1974. 2-е изд. СПб.: Алетейя, 1997. 3-е изд. СПб.: Алетейя, 2006.
  • Византийское общество и государство в X—XI вв. Проблемы истории одного столетия: 976—1081 гг. М.: Наука, 1977.
  • Византия и славяне (сборник статей). СПб.: Алетейя, 1999.
  • Византия, Болгария, Древняя Русь (IX — начало XII в.). СПб.: Алетейя, 2000.
Пераклады крыніц
  • Кекавмен. Советы и рассказы Кекавмена / Пер. Г. Г. Литаврина. М.: Наука, 1972. 2-е изд. СПб.: Алетейя, 2003.
Выбраныя артыкулы
  • Религия и политика в Болгарии накануне и в период утверждения христианства (VIII — конец IX в.) // История, культура, этнография и фольклор славянских народов. М., 1988. С. 82—100.
  • О походе аваров в 602 г. против антов // Славяне и их соседи. Международные отношения в эпоху феодализма. М., 1989. С. 15—33.
  • Русско-византийские связи в середине X века // Вопросы истории. 1986. № 6. С. 41—52.
  • Представления «варваров» о Византии и византийцах в VI—X вв // Византийский временник. 1986. Т. 46. С. 100—108.

Зноскі

  • Г. Г. Литаврин. Краткий очерк научной деятельности // GENNADIOS: 70-летию академика Г. Г. Литаврина. — 1999.
  • Беседа юбиляра и редактора с издателем // ANTIDWRON: 75-летию академика РАН Геннадия Григорьевича Литаврина. — 2003.