Генадзь Уладзіміравіч Караткевіч
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Генадзь Уладзіміравіч Караткевіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
Дата нараджэння | 25 верасня 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
![]() |
Гена́дзь Уладзіміравіч Каратке́віч (нар. 25 верасня 1994, Гомель) — беларускі праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў. Атрымаў золата шэсць разоў запар з 2007 па 2012 гады і срэбра ў 2006 годзе ў Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (IOI).[1] Меў самы высокі рэйтынг на Codeforces[2] і TopCoder[3] станам на 7 сакавіка 2013 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарададзіўся 25 верасня 1994 года ў Гомелі ў сям’і Уладзіміра і Людмілы Караткевічаў, якія выкладалі на кафедры матэматычных праблем упраўлення Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Скончыў гімназію № 56 г. Гомеля[4].
З 2012 года вучыўся ў СПбДУ ІТМО (Санкт-Пецярбург, Расія).
Удзел у Міжнародных алімпіядах па інфарматыцы
[правіць | правіць зыходнік]Вызначыўся тым, што атрымаў права ўдзельнічаць у IOI ва ўзросце 11 гадоў, што з’яўляецца сусветным рэкордам.
Адзіная з ягоных вядомых заўваг, якую ён зрабіў у інтэрв’ю пасля Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2009 года, была «Я не геній. У мяне гэта проста добра атрымліваецца»[5]. У Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ён атрымаў 6 медалёў на спаборніцтве ў 2012 годзе, з найвышэйшым балам у агульным заліку ў кожным конкурсе з 2009 па 2011 гады. Ва ўзросце 16 гадоў ён трэніраваў ICPC каманды з Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Першае месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы; залаты медаль у 2007 (20-е месца), 2008 (7-е) і 2012 (2-е); срэбраны медаль у 2006 (26-е). Цяпер Г. Караткевіч — рэкардсмен паводле колькасці залатых медалёў (шэсць) і па абсалютным першым месцы (тры).
- Cormen Medal у 2010, 2011 і 2012 гадах на Codeforces, як лепшы ўдзельнік Codeforces у 2010, 2011 і 2012 гадах.
- Вышэйшы бал 54:41 на Google Code Jam 2012 Round 1B.[6]
Зноскі
- ↑ IOI Hall of Fame — Gennady Korotkevich
- ↑ Codeforces — Ratings(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.
- ↑ TopCoder Top Ranked Algorithm Competitors
- ↑ Гомельчанин Геннадий Короткевич победил на чемпионате по спортивному программированию
- ↑ Interview from IOI 2009 Архівавана 12 красавіка 2015.
- ↑ Google Code Jam 2012 Round 1B Архівавана 5 кастрычніка 2016.