Перайсці да зместу

Генеральная акруга Літва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенна-адміністрацыйная адзінка Нацысцкай Германіі
Генеральная акруга Літва
Generalbezirk Litauen
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Генеральная акруга "Літва" пазначана фіялетавым
Генеральная акруга "Літва" пазначана фіялетавым
< 
 >
1941 — 1944

Сталіца Каўнас
Найбуйнейшыя гарады Каўнас, Вільнюс
Мова(ы) нямецкая, літоўская
Афіцыйная мова нямецкая
Грашовая адзінка Акупацыйная рэйхсмарка
Плошча 67 056 км²
Насельніцтва 2 844 000 чал. (1942)
Генеральны камісар
 • 19411945 Тэадор Адрыян фон Рэнтэльн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генеральная акруга Літва (ням.: Generalbezirk Litauen, літ.: Lietuvos generalinė sritis) — ваенна-адміністрацыйная адзінка ў складзе рэйхскамісарыята Остланд, утвораная на тэрыторыі Літвы. Існавала з 25 ліпеня 1941 да заняцця Вільнюса войскамі Чырвонай Арміі 13 ліпеня 1945. Цэнтрам утварэння быў горад Каўнас.

Акруга была ўтворана 25 ліпеня 1941 года ў складзе рэйхскамісарыята Остланд. На чале стаяў Генеральны камісар, які знаходзіўся ў Каўнасе.

Згодна перапісу 3 мая 1942 года, колькасць насельніцтва складала 2 844 000 чалавек, з іх прыблізна 46 000 чалавек былі яўрэямі. У верасні 1943 года акруга была плошчай 67 056 км². Складалася з 25 раёнаў, з 290 валасцей і 2-х гарадскіх адміністрацыйных адзінак Вільнюс і Каўнас.

Адміністрацыя акругі эксплуатавала літоўскае насельніцтва, праводзіла палітыку германізацыі і Халакосту, выкарыстоўвала рэсурсы краю на ваенныя патрэбы. Нярэдкай з’явай былі карныя меры — прымусовыя работы, пазбаўленне волі, забойствы.

Генеральная акруга прыпыніла сваё існаванне з адступленнем нямейкай арміі з тэрыторыі ўтварэння ў ліпені 1944 г.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку Генеральная акруга ахоплівала 4 акругі: Каўнаскую гарадскую, Каўнаскую (сельскую), Шаўляйскую і Панявежыскую. 1 жніўня 1941 года адбылося пашырэнне Генеральнай акругі за кошт раёна вакол Вільнюса, абмежаваўшыся на ўсходзе і паўднёвым усходзе колішяй літоўскай мяжой. Адначасова былі сфармаваны дзве новыя акругі: Вільнюская гарадская і Вільнюская (сельская). Станам на 1 червеня 1944 г. Генеральная акруга Літва складалася з такіх адзінак:

Вышэйшым органам акругі быў галоўны камісарыят, які складаўся з аддзелаў і пададдзелаў:

  • аддзел палітыкі і прапаганды (Карл Наберсберг)
  • аддзел унутраных спраў (Зохс)
  • аддзел прамысловасці (Георг фон Эбнер, потым Фукс)
  • аддзел сельскай гаспадаркі і харчавання (Рудольф Пенсэ)

Агулам у камісарыяце працавалі 370 службовых асоб.