Генеральны камісарыят «Беларусь»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Генеральны камісарыят "Беларусь" — вышэйшы орган акупацыйнай цывільнай адміністрацыі на тэрыторыі генеральнай акругі "Беларусь".

Генеральны камісарыят "Беларусь" створаны ў канцы ліпеня-жніўні 1941. Складаўся з 5 галоўных аддзелаў: палітыкі, упраўлення, гаспадаркі, тэхнікі, працы (з 1944). Склад апарата камплектаваўся з прадстаўнікоў нямецкай нацыянальнасці. Генеральны камісарыят "Беларусь" узначальвалі В. Кубэ (1.9.1941 - 22.9.1943), К. фон Готберг (верасень 1943 - чэрвень 1944).

Генеральнаму камісарыяту непасрэдна падпарадкоўваліся абласныя камісарыяты, гарадскі камісарыят Менска, сілы паліцыі, бяспекі і СД.

Генеральны камісарыят "Беларусь" ажыццяўляў палітыку, скіраваную на найбольш эфектыўнае выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу, людскіх і матэрыяльных рэсурсаў акупаванай тэрыторыі ў інтарэсах нацысцкай Германіі, праводзіў розныя палітычныя і ідэалагічныя мерапрыемствы.