Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размешчаная ў Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, 38.

Будынак Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Будынак будаваўся для ЦК КПБ у 19391941, скончана ў 1947 (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. Вараксін). Адно з найбольш значных збудаванняў беларускай савецкай архітэктуры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цэласны 6-павярховы аб'ём пастаўлены на масіўны гранітны цокаль. Будынак па ўсім перыметры аздоблены прафіляванымі лапаткамі і ўвянчана магутным атыкам. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя адпавядае планіровачнай структуры і канструктыўнай аснове будынка. Зручныя рабочыя памяшканні размешчаны ўздоўж светлага калідора. На галоўнай восі знаходзіцца вынесены ў прыбудову зала паседжанняў. Пры будаўніцтве ўпершыню ў рэспубліцы былі выкарыстаны зборныя жалезабетонныя пліты для перакрыццяў.

А. П. Воінаў так апісваў будынак[1]:

" Будынак вырашаны франтальна, цэльным шасціпавярховым аб'ёмам. Ясная і лаканічная кампазіцыя, масіўны трохмятровы цокаль з паліраванага цёмна-чырвонага граніту, мерны рытм пілястраў на ўсю вышыню, магутны атык уверсе. "

Будынак пастаўлены ў 40 м ад чырвонай лініі, перад ім разбіты зялёны газон. У 1976 з паўднёвага захаду прыбудавана правае крыло, рашэнне якога паўтарае архітэктуру галоўнага фасада. На восі будынка і цэнтральнага сквера створана цэнтральная плошча горада.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]