Генерал-капітанства Філіпіны
Генерал-капітанства Філіпіны | |||
---|---|---|---|
ісп.: Capitanía General de las Filipinas | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 7 мая 1565 | ||
Дата скасавання | 12 чэрвеня 1898 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генерал-капітанства Філіпіны (ісп.: Capitanía General de las Filipinas) — адміністрацыйная адзінка Іспанскай імперыі, якая існавала ў 1574—1898 гадах.
У XVI стагоддзі іспанскія мараплаўцы адкрылі шмат астравоў у Ціхім акіяне, абвясціўшы іх уладаннямі іспанскай кароны. Для кіраўніцтва тэрыторыямі, якія засяляліся і заваёўваліся, было створана генерал-капітанства, якое ў адміністрацыйным плане ўваходзіла ў склад віцэ-каралеўства Новая Іспанія. Да 1591 года рэзідэнцыяй генерал-капітана быў Сан-Мігель, з 1591 года сталіцай генерал-капітанства стала Маніла.
У падпарадкаванні генерал-капітана знаходзіліся не толькі Філіпінскія астравы, але і ўся Іспанская Ост-Індыя. У час рэформаў Бурбонаў каралеўскім дэкрэтам ад 17 ліпеня 1784 года ў Маніле было ўтворана інтэнданцтва, у чыё распараджэнне былі перададзены пытанні эканомікі і фінансаў, а ў наступныя гады былі створаны дадатковыя інтэнданцтвы на шэрагу філіпінскіх астравоў, аднак у 1787 годзе яны былі ліквідаваны, а іх функцыі вернутыя ў распараджэнне генерал-капітанства.
Да 1822 года генерал-капітанамі Філіпінаў прызначаліся цывільныя чыноўнікі. З 1822 года, калі ў выніку рэвалюцый у Лацінскай Амерыцы Іспанія страціла амаль усе свае амерыканскія калоніі і віцэ-каралеўства Новая Іспанія было ліквідавана, генерал-капітанства стала падпарадкоўвацца непасрэдна Мадрыду, а генерал-капітанамі прызначаліся пераважна ваенныя.
Генерал-капітанства спыніла існаванне ў 1898 годзе, калі філіпінскімі паўстанцамі была абвешчана Першая Філіпінская рэспубліка. У выніку іспана-амерыканскай вайны 1898 года большасць ціхаакіянскіх астравоў, якія належалі Іспаніі, перайшлі пад кантроль ЗША, а астатнія былі ў 1899 годзе прададзены Германіі.