Віцэ-каралеўства
Выгляд
Віцэ-каралеўства (ад «віцэ-кароль» — літаральна: «намеснік караля», пар. «віцэ-прэзідэнт» ці «віцэ-адмірал») — форма каланіяльнага ўладання, пры якой кіраўнік калоніі (віцэ-кароль) надзяляецца неабмежаванымі паўнамоцтвамі і з'яўляецца прамым намеснікам спадчыннага манарха метраполіі. Пасада віцэ-караля не з'яўляецца спадчыннай.
Віцэ-каралеўствы Іспаніі
[правіць | правіць зыходнік]- Новая Іспанія (1535—1821)
- Новая Гранада (1717—1819)
- Перу (1544—1821)
- Рыа-дэ-Ла-Плата (1776—1810)
- Партугалія (1580—1640)
- Сіцылія (1515—1713)
- Неапаль (1515—1713)
- Сардзінія (1515—1714)