Генерал пяхоты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Генерал ад інфантэрыі, часам Генерал пяхоты (ням.: General der Infanterie) — воінскае званне ва ўзброеных сілах Германіі, адпавядае званню Рускай Імператарскай арміі «генерал ад інфантэрыі». Званне генерал-палкоўнік у Германіі таксама існуе, але гэта званне вышэй па чыне на адзін ранг за званне «генерал пяхоты». Гэта званне правільней называць «генерал роду войскаў», гэта значыць магчымыя чыны «генерал кавалерыі», «генерал артылерыі», «генерал танкавых войскаў», «генерал горнастралковых войскаў», «генерал авіяцыі». З'явілася ў прускай арміі і адтуль перайшло ў армію Германскай імперыі. Да ўвядзення ў 1854 годзе звання «генерал-палкоўнік» з'яўлялася вышэйшым генеральскім званнем, пасля якога ішло толькі выключна рэдкае званне генерал-фельдмаршал, якое можна было атрымаць толькі ў ваенны час.

У вермахце папярэдняе званне — генерал-лейтэнант, наступнае — генерал-палкоўнік. У войсках СС адпавядала званне обергрупенфюрар СС і генерал войскаў СС.