Генры Кэвел
Генры Кэвел | |
---|---|
Henry Cavill | |
Імя пры нараджэнні | Генры Уільям Далгліш Кэвел |
Дата нараджэння | 5 мая 1983[1][2] (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | мадэль, кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, кінапрадзюсар, акцёр |
Кар’ера | 2001 - цяпер. час |
Узнагароды | |
IMDb | 0147147 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Уільям Далгліш Кэвел (англ.: Henry William Dalgliesh Cavill; нар. 5 мая 1983 года, Джэрсі, Нармандскія астравы) — англійскі акцёр. Іграў ролю Чарлза Брэндана ў тэлесерыяле «Цюдоры».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Генры Кэвел нарадзіўся на востраве Джэрсі і быў чацвёртым з пяці хлопчыкаў у сям’і[3]. Вучыўся ў St. Michael’s Preparatory School у мясцовым прыходзе Saint Saviour перад тым як пайшоў вучыцца ў Stowe School[4] у Бакінгемшыры, дзе ўпершыню пачаў гуляць у школьных спектаклях[5]. Першым прыкметным з’яўленнем Кэвела на экране стала роля ў фільме «Граф Монтэ-Крыста», неўзабаве ўслед рушылі ролі ў мадэрнісцкім фільме «Я захопліваю замак» з Рамолай Гарай у 2003 і ў эксперыментальным HDTV фільме «Чырвоны Капялюшык» у 2004 годзе. У 2005 годзе з’явіўся ў відэа «Паўсталы з пекла 8: Сусвет пекла», а ў 2006 годзе ў Кэвела была другарадная роля ў фільме «Трыстан і Ізольда».
Таксама ў акцёра было некалькі няўдач на кастынгах. Ён спрабаваўся на ролю Седрыка ў фільме 2005 года «Гары Потэр і Кубак агню», але роля дасталася Роберту Пацінсану. У тым жа 2005 Кэвел прэтэндаваў на ролю Джэймса Бонда у фільме «Казіно „Раяль“». Прадзюсары і рэжысёр выбіралі паміж ім, Дэніэлам Крэйгом і Сэмам Уорцінгтанам, але палічылі, што ён малады для гэтай ролі[6]. У снежні 2005 года Empire назваў Генры «самым няўдачлівым хлопцам у Галівудзе». Дарэчы, ён пазней спрабаваўся на ролю Эдварда Калена, але ў той час, калі пачалі здымаць фільм, яму было ўжо 24 года і ён не мог ужо выглядаць як 17-летні падлетак, і роля зноў адышла да Роберту Пацінсану[7].
У 2007 годзе Генры Кэвел атрымаў адну з галоўных роляў у тэлесерыяле канала Showtime «Цюдоры» — Чарлза Брэндана[8], лепшага сябра і зяця караля Генрыха VIII. У 2009 сыграў аднаго з галоўных персанажаў Эвана Маршала ў фільме жахаў Джоэла Шумахера «Крывавы ручай». Таксама ў гэтым жа годзе ў яго была другарадная роля ў фільме Вудзі Алена «Будзь што будзе».
У 2010 годзе Кэвел быў абраны на ролю Тэсея у новым міфалагічным буйнабюджэтным фільме «Вайна багоў: Бессмяротныя»[9], выхад якога запланаваны на восень 2011 года. 30 студзеня 2011 года стала вядома, што Генры паспяхова прайшоў кастынг і атрымаў ролю Супермена ў новым фільме Зака Снайдэра «Superman: Man of Steel», выхад якога запланаваны на снежань 2012 года[10].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Laguna | Laguna | Томас Эпры | |
ф | Граф Монтэ-Крыста | The Count Of Monte Cristo | Альберт Мандэга | |
2002 | с | Інспектар Лінлі расследуе | The Inspector Lynley Mysteries | Чэс Куілтэр |
тф | Goodbye, Mr. Chips | Goodbye, Mr. Chips | салдат Колі | |
ф | Я захопліваю замак | I Capture the Castle | Стывен Колі | |
2003 | с | Чыста англійскія забойствы | Midsomer Murders | Сайман Мэйфілд |
ф | Паўсталы з пекла 8: Сусвет пекла | Hellraiser: Hellworld | Майк | |
ф | Трыстан і Ізольда | Tristan & Isolde | Мелат | |
ф | Чырвоны Капялюшык | Red Riding Hood | Паляўнічы | |
ф | Зорны пыл | Stardust | Хамфры | |
ф | Крывавы ручай | Blood Creek | Эван Маршал | |
ф | Будзь што будзе | Whatever Works | Рэндзі | |
2007—2010 | с | Цюдоры | The Tudors | Чарлз Брэндан |
ф | Вайна багоў: Бессмяротныя | Immortals | Тэсей | |
ф | Сярод белая дня | The Cold Light of Day | Уіл Шоу | |
ф | Чалавек са сталі | Man of Steel | Кларк Кент / Супермен |
Зноскі
- ↑ Henry Cavill // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Henry Cavill // GeneaStar
- ↑ Barker, Andy. «Regarding Henry.» Evening Standard 24 October 2008: 49-53. Print. Retrieved 27 November 2010 from Henry Cavill Fan Gallery. http://www.henrycavillfan.com/gallery/thumbnails.php?album=84 Архівавана 25 снежня 2010.
- ↑ Cook, Xerxes. «Henry le Magnifique.» Upstreet 10 June 2009: 36-41. Print. Retrieved 27 November 2010 from HenryCavill.net’s Public Gallery. http://picasaweb.google.com/HWDCGallery/Upstreet# Архівавана 1 жніўня 2013.
- ↑ «The Tudors: A Sit-down with Henry Cavill.» Filmed interview. Retrieved 27 November 2010 from http://www.youtube.com/watch?v=Ip-OAY5sBPc&feature=related
- ↑ David Arnold discusses screentesting the new James Bond, and Daniel Craig's competition(недаступная спасылка). MI6 News (22 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2022. Праверана 2 студзеня 2009.
- ↑ Henry Cavill — The Tudors Wiki
- ↑ First Look: Tarsem Singh’s 'Immortals' Epic with Henry Cavill " FirstShowing.net
- ↑ Henry Cavill to Play Superman!! | Superhero Hype
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генры Кэвел
- Генры Кэвел на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Генры Кэвел(недаступная спасылка) (англ.) на сайце Супермен