Роберт Пацінсан
Роберт Пацісан | |
---|---|
Robert Pattinson | |
![]() Роберт Пацісан у маі 2012 года | |
Імя пры нараджэнні | Роберт Томас Пацісан |
Дата нараджэння | 13 мая 1986 (34 гады) |
Месца нараджэння | Лондан, Вялікабрытанія |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 2004 — цяперашні час |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 1500155 |
![]() |
Ро́берт То́мас Па́цінсан (англ.: Robert Thomas Pattinson; нар. 13 мая 1986 года, Лондан) — брытанскі акцёр, мадэль і музыкант[1]. Вядомы як выканаўца ролі Эдварда Калена у вампірскай сазе «Змярканне» па творах Стэфані Маер і ролі Седрыка Дыгары у экранізацыі кнігі Джаан Роўлінг «Гары Потэр і Кубак агню». У 2008 годзе за ролю ў фільме «Пераходны ўзрост» атрымаў галоўны прыз Страсбургскага фестывалю за лепшую мужчынскую ролю. Таксама атрымаў узнагароды за лепшы пацалунак MTV Movie Awards 2009 і MTV Movie Awards 2012.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Роберт Томас Пацісан нарадзіўся 13 мая 1986 года ў прыгарадзе Лондана, Англія[2]. Яго маці Клэр працавала на мадэльнае агенцтва, а бацька Рычард займаецца вывазам вінтажных машын з ЗША[3]. Пацісан наведваў «Tower House School» (школа для хлопчыкаў), а з 12-ці гадоў — Harrodian School[4]. Ён быў уцягнуты ў тэатр у якасці непрафесійнага акцёра (аматара) праз «тэатральную групу Барнса» (англ.: «Barnes Theatre Company»). Пасля некаторага досведу тут у якасці акцёра на задніх планах, ён быў запрошаны на больш значныя ролі. Ён прыцягнуў увагу акцёрскага агента пасля пастаноўкі «Tess of the D’Urbervilles» і з гэтага моманту быў у пошуках прафесійных роляў. З гэтых пор ён быў прыцягнуты для пастаноўкі аматарскай версіі Макбета цэнтра мастацтваў «Old Sorting Office Arts Centre», у той жа час спрабуючы зрабіць кар'еру мадэлі. У Пацісана ёсць дзве старэйшыя сястры: Вікторыя і Лізі[5]. Вікторыя, старэйшая сястра Роберта, займаецца рэкламай. А Лізі — спявачка, складае песні. У 17 гадоў яна выступала ў адным з пабаў Барнса (прыгарад Лондана, дзе нарадзіўся Роберт), і яе заўважыла гуказапісвальная кампанія EMI. Праз год стала ўдзельніцай гурта Aurora і адной з самых прадаваных выканаўцаў Вялікабрытаніі.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
На здымачнай пляцоўцы фільма «Змярканне» у 2008 годзе Роберт сустрэўся з актрысай Крыстэн Сцюарт. Разлад у пары адбыўся ўлетку 2012 года пасля скандальнай гісторыі са здрадай Крыстэн Сцюарт з рэжысёрам фільма «Беласнежка і паляўнічы» Рупертам Сандэрсам[6][7].
Пасля здрады Крыстэн Сцюарт пара разыйшлася і прадала набыты для сваёй будучай сям'і дом[8]. Аднак праз некалькі месяцаў Роберт Пацісан і Крыстэн Сцюарт памірыліся і нават заявілі пра заручыны[9].
Зноскі
- ↑ Джына МакІнтайр. Robert Pattinson on his 'Twilight' songs: 'Music is my backup plan if acting fails' , Los Angeles Times (2008-10-09). Праверана 5 кастрычніка 2009.
- ↑ Роберт Пацісан , People.com . Праверана 5 кастрычніка 2009.
- ↑ Бацькі Роберта Пацісана.
- ↑ Флора Стаббс. Звезда Гарри Поттера 'следующий Джуд Лоу' , Evening Standard (2005-11-17). Праверана 5 кастрычніка 2009.
- ↑ Profile of Twilight star Robert Pattinson — Telegraph
- ↑ Роберт Пацісан з'ехаў ад Крыстэн Сцюарт пасля здрады
- ↑ Крыстэн Сцюарт і Руперт Сандэрс публічна прызналіся ў здрадзе
- ↑ Роберт Пацісан прадае дом
- ↑ Роберт Пацісан жадае ажаніцца з Крыстэн Сцюарт
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Роберт Пацісан на Вікісховішчы |
---|
- Роберт Пацісан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Акцёр на сайце выдання People(англ.) (Праверана 30 ліпеня 2009)
- «Эксклюзіўнае інтэрв’ю: Роберт Пацісан»(англ.) (Праверана 30 ліпеня 2009)