Генуэзская фартэцыя (Судак)
Славутасць | |
Генуэзская фартэцыя | |
---|---|
грэч. Σουγδαία | |
![]() | |
44°50′30″ пн. ш. 34°57′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1371 |
Статус |
![]() |
![]() |

Генуэ́зская фартэ́цыя (руск.: Генуэзская фортеция, укр.: Генуезька фортеця) — фартэцыя у горадзе Судак, што на паўвостраве Крым. Пабудавана генуэзцамі з 1371 да 1460 года на былым каралавым рыфе — гары Кыз-Куле-Бурун, або Крэпасная. Плошча фартэцыі каля 30 га.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя фартыфікацыйныя збудаванні сучаснага Судаку былі ўзведзеныя візантыйцамі ў VI—VII стагодздзях. Потым фартэцыяй завалодалі хазары, у X—XII стагодздзях — зноў візантыйцы. У XIII стагодздзі Сугдзея становіцца венецыянскай калоніяй, але апошнія былі хутка выцеснены з Крыму генуэзцамі. У 1365 годзе яны захапілі Сугдзею, а крыху пазней — і ўвесь поўдзень Крыму. Менавіта ў гэты перыяд была пабудавана асноўная частка сучаснай фартэцыі, таму за ёй і замацавалася назва генуэзскай.
У 1475 туркі распачалі аблогу фартэцыі, у выніку чаго консул з войскам уцёк морам, а жыхары здаліся заваёўнікам. На некалькі стагодздзяў Сугдэя апынулася ў складзе Атаманскай імперыі, пакуль у XVIII стагодздзі Крым не быў далучаны да Расійскай імперыі. У 1960-я гады савецкія ўлады спрабавалі надаць фартэцыі першасны выгляд, але беспаспяхова.
Фартэцыя ў савецкім кіно
[правіць | правіць зыходнік]- Атэла (1955)
- Кольцы Альманзора (1977)
- Піраты XX стагодздзя (1979)
- Адысея капітана Блада (1991)
- Майстэр і Маргарыта (тэлесерыял) (2005)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Генуэзская фартэцыя (Судак) на Вікісховішчы |
---|