Георгій Ільіч Скрыпнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Ільіч Скрыпнікаў
Дата нараджэння 17 мая 1907(1907-05-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1944(1944-08-15) (37 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені

Гео́ргі Ільі́ч Скры́пнікаў (1908, в. Султан, Курсаўскі раён, Стаўрапольскі край, Расійская імперыя — 15 жніўня 1944, каля Варшавы, Польшча) — Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На франтох Другой сусветнай вайны з 1941 г. 22 ліпеня 1944 батальён капітана Скрыпнікава першым у палку выйшаў да ракі Заходні Буг на поўдзень ад Брэста і фарсіраваў яе. На захопленым плацдарме адбіў 7 контратакаў ворага і вызваліў вёску Кодзень (Польшча). 28 ліпеня 1944 на падыходах да Брэста нанёс нямецкім войскам вялікія страты, разбіў два батальёны, і першым уварваўся ў Ціраспаль (Польшча).

Г. І. Скрыпнікаў загінуў у баі пад Варшавай 15 жніўня 1944. Пахаваны ў Брэсце ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 Стралковая вуліца Брэста перайменаваная ў гонар Г. І. Скрыпнікава. На доме № 117 усталяваная мемарыяльная дошка Г. І. Скрыпнікаву. Яго імя змешчанае на алеі «Іхнімі імёнамі названыя вуліцы Брэста».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]