Георгій Андрэевіч Волкаў
Георгій Андрэевіч Волкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1922 (98 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 сакавіка 2000 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Тэатр | |
Ролі | гл. у тэксце |
Спектаклі | гл. у тэксце |
Узнагароды |
Георгій Андрэевіч Волкаў (20 ліпеня 1922, г. Масква — 15 сакавіка 2000) — беларускі і рускі акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1967)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча ў 1944, Вышэйшыя тэатральныя курсы пры Ленінградскім інстытуце імя А. Астроўскага(руск.) бел. ў 1951[1].
Удзельнічаў у стварэнні Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра — з 1944 года акцёр, з 1951 года акцёр і рэжысёр, у 1965−1979 гг. галоўны рэжысёр. У 1979—1985 гг. — загадчык кафедры, да 1987 г. выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[1].
Памёр 15 сакавіка 2000 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вострая характарнасць ў спалучэнні з тонкім псіхалагічным аналізам і лірызмам адрознівалі Волкава-акцёра[1].
Сярод лепшых роляў: Труфальдзіна(руск.) бел. («Слуга двух гаспадароў, п'еса(руск.) бел.» К. Гальдоні, Трыстан («Сабака на сене(руск.) бел.» Лопэ дэ Вэга), барон Врангель («Фінал» П. Строгава). Сярод пастановак «Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава(руск.) бел.) (1952), «У добры час» В. Розава(руск.) бел. (1955), «Арганаўты» Ю. Эдліса(руск.) бел. (1963), «Дзень цішыні» М. Шатрова(руск.) бел. (1966), «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна(руск.) бел. (1967), «Мяшчане(руск.) бел.» М. Горкага (1971), «Трэцяе пакаленне» М. Мірашнічэнка (1977)[1].
Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай драматургіі: «Выбачайце, калі ласка!» (1953) і «Зацюканы апостал» (1972) А. Макаёнка, «Сэрца на далоні» па І. Шамякіну (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К. Губарэвіча, «Усяго адно жыццё» А. Маўзона (1970), «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Наследнік» (1976) М. Матукоўскага[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Народныя артысты Беларускай ССР