Перайсці да зместу

Аркадзь Іосіфавіч Маўзон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аркадзь Маўзон)
Аркадзь Іосіфавіч Маўзон
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Арон Іосіфавіч Маўшэзон
Дата нараджэння 23 верасня 1918(1918-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1977(1977-08-19) (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, кінасцэнарыст, тэатральны крытык, публіцыст
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Аркадзь Маўзон, сапр. Арон Маўшэнзон (23 верасня 1918, Віцебск — 19 жніўня 1977) — беларускі драматург, кінасцэнарыст.

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Скончыў фабрычна-заводское вучылішча (1935). Працаваў токарам на заводзе «Камунар» (цяпер імя С. Кірава) у Мінску. Пасля заканчэння драматычнай студыі пры БДТ-1 (1936) быў акцёрам, асістэнтам рэжысёра БДТ-2 (Віцебск). У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з БДТ-2 быў эвакуіраваны ў г. Уральск, затым у г. Арэхава-Зуева. З 1946 года працаваў у газеце «Віцебскі рабочы» (загадчыкам аддзела), з 1950 года на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1951 г. быў начальнікам сцэнарнага аддзела). З 1965 па 1971 год рэдактар Рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі ўпраўлення культасветустаноў Міністэрства культуры БССР. У 1972 годзе вярнуўся на кінастудыю «Беларусьфільм».

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1947 года.

Дэбютаваў у друку ў 1945. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Першая п'еса — «Канстанцін Заслонаў» (1946, пастаўлена ў 1947, у 1948 апублікавана, а спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР). Аўтар п'ес «Наталля Крыўцова» (апублікавана і пастаўлена ў 1954), «У ціхім завулку» (апублікавана і пастаўлена ў 1955), «Калі разыходзяцца шляхі» (пастаўлена ў 1955), «Непрымірымасць» (пастаўлена ў 1956), «У бітве вялікай» (1958, пастаўлена ў 1957), «Калі ты чалавек» («Твой светлы шлях», апублікавана і пастаўлена ў 1960), «Пад адным небам» («Асцярожна, Мякішавы», апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Куда идешь, Сергей?» (апублікавана і пастаўлена ў 1965), «У доме на Сонечнай» (пастаўлена ў 1966), «Жизнь всего одна» (апублікавана і пастаўлена ў 1968), «Дарога праз ноч» («Людзі, агонь, смерць», апублікавана і пастаўлена ў 1970), «Да апошняга дыхання» (апублікавана ў 1978), шэрагу аднаактовак. Выдадзены зборнікі драматургічных твораў «Выбраныя п'есы» (1964), «Людзі і час» (1972), «П'есы» (1974), «П'есы» (1978), «Да апошняга дыхання» (1985).

Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, у 1950 фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР), «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе — круты паварот» (1960).

Выступаў у перыядычным друку з артыкуламі аб драматургіі і сучасным тэатры.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі