Лопэ дэ Вэга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фелікс Лопэ дэ Вега і Карпіё
Félix Lope de Vega y Carpio
LopedeVega.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

25 лістапада 1562(1562-11-25)

Месца нараджэння:

Мадрыд, Іспанія[1][2][3][4][5]

Дата смерці:

27 жніўня 1635(1635-08-27) (72 гады)

Месца смерці:

Мадрыд, Іспанія[1][4]

Грамадзянства:

Іспанія

Жонка:

Juana de Guardo[d] і Isabel de Alderete y Urbina[d]

Альма-матар:

Універсітэт Алькалы[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

драматург, паэт, навэліст

Кірунак:

адраджэнне, маньерызм

Жанр:

камедыя, драма, навэла

Мова твораў:

іспанская мова[6]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Лопэ дэ Вэга (ісп.: Lope de Vega; поўнае імя — Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо[7], ісп.: Félix Lope de Vega y Carpio; 25 лістапада 1562, Мадрыд — 27 жніўня 1635, Мадрыд) — іспанскі драматург, паэт і празаік. Аўтар больш чым 2000 п'ес, з якіх 425 дайшлі да нашых дзён.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка-золаташаўца. З ранніх гадоў выявіў незвычайныя творчыя здольнасці (у 10-гадовым узросце пераклаў у вершы «Выкраданне Празерпіны» Клаўдыяна). Вучыўся ва ўніверсітэце ў Алкале, пачаў пісаць вершы.

Універсітэт скончыць яму, аднак, не ўдалося. За сатыру на сям'ю каханай, якая адвергла яго, ён быў асуджаны на 10 гадоў выгнання з Мадрыда. Нягледзячы на гэта Лопэ вяртаецца ў сталіцу, каб выкрасці новую даму сэрца і таемна ажаніцца з ёй.

У 1588 прыняў удзел у паходзе «Непераможнай армады», пасля паразы якой пасяліўся ў Валенсіі, дзе і стварыў шэраг драматычных твораў для падтрымання сям'і.

Лопэ дэ Вэга быў сакратаром ў герцага Альбы 1590, маркіза Малвпіка 1596 і герцага Лемоскага 1598. Да гэтага ж перыяду адносіцца росквіт яго драматычнай творчасці.

У 1609 г. Лопе дэ Вэга атрымаў званне familiar del Santo oficio de la Inquisición (добраахвотнага слугі інквізіцыі), а ў 1614 прыняў сан святара.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 верасня 2016.
  2. М. В. Лопе де Вега // Энциклопедический словарь СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 4–6.
  3. Vega Carpio, Lope Felix de // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911. — Vol. 27.
  4. 4,0 4,1 (not translated to be) Вега Карпьо // Краткая литературная энциклопедия М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  5. Вега // Энциклопедический лексикон СПб.: 1837. — Т. 9. — С. 169–172.
  6. 6,0 6,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Напісанне поўнага імя і прозвішча Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.335.