Георгій Васілевіч Будай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Васілевіч Будай
Дата нараджэння 19 жніўня 1913(1913-08-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1989(1989-02-21) (75 гадоў)
Грамадзянства

Георгій Васілевіч Будай (19 жніўня 1913, Дзяржынск — 21 лютага 1989) — адзін з удзельнікаў камуністычнага падполля і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. Брат Генадзя Будая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939)[1].

З 1935 г. тэхнік-тапограф, інжынер-геадэзіст, на адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Беларусі. Са жніўня 1941 г. кіраўнік групы Дзяржынскага камуністычнага падполля[1]. З верасня 1942 года намеснік камісара, камісар партызанскага атрада, у снежні 1943 г. — ліпені 1944 камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі[2].

З 1944 г. намеснік кіраўніка, кіраўнік спраў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 г. на адміністрацыйна-гаспадарчай працы[1].

Зноскі

  1. а б в г Будай Георгий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.
  2. КОМАНДНЫЙ СОСТАВ ПАРТИЗАНСКИХ ФОРМИРОВАНИЙ ДЕЙСТВОВАВШИХ НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛОРУССИИ В ПЕРИОД ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ (руск.)