Георгій Лаўрэнцьевіч Дарбуашвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Георгій Дарбуашвілі)
Георгій Лаўрэнцьевіч Дарбуашвілі
Месца нараджэння
Грамадзянства

Георгій Дарбуашвілі (с. Нагір, Паўночная Асеція) — беларускі дзяржаўны дзеяч, футбольны трэнер. Майстар спорту СССР па вольнай барацьбе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве займаўся вольнай барацьбой у секцыі «Лакаматыва» пад кіраўніцтвам Камбулата Габісава,. У 13 гадоў пераехаў з бацькам у Паўднёвую Асецію пад Цхінвалі, дзе трэнераваўся ў адной групе з так званым прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі Эдуардам Какойты.

Пасля службы ў войску паехаў у Растоў, каб пачаць спартыўную кар’еру барца. На адным з турніраў да яго падышоў трэнер з Брэста Мікалай Будкевіч, які шукаў маладых барцоў і прапанаваў пераехаць у горад над Бугам. У 1983 годзе пераехаў у Брэст, а ў 1991 годзе атрымаў грамадзянства Беларусі.

З 1985 года працаваў інструктарам па спартова-масавай працы з дзецьмі, праз год заснаваў жаночы футбольны клуб «Вікторыя». У 1995 годзе каманда стала чэмпіёнам краіны.

У 2010 годзе абіраўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]