Цхінвалі
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цхінвалі (ас.: {{{1}}} i руск.: Цхинвал; груз. ცხინვალი) — сталіца часткова-прызнанай дзяржавы Паўднёвая Асеція. Паводле грузінскага пункта гледжання — горад у краі Шыда Картлі (Грузія). Першае згадванне пра Цхінвалі ў летапісе[Крыніца?] адбылося ў 1380 годзе. З 1922 — у складзе Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці (ПААВ) Грузінскай ССР, ў 1936—1954 меў назву Сталініры (у гонар Іосіфа Сталіна). У Цхінвалі жыве каля 30 тысяч чалавек — прыкладна як у райцэнтры памерам з Бярозу[1].
У чэрвені-верасні 1990 года ў Цхінвалі Саветам Народных Дэпутатаў ПААВ у адказ на рашэнне аб прызнанні незаконнымі ўсіх юрыдычных актаў, прынятых пасля 1921 года (а Паўднёвая Асеція вярнулася ў склад Грузіі ў 1922) прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце і аб стварэнні Паўднёва-Асецінскай ССР.
У ноч з 5 на 6 студзеня 1991 Грузія ўвяла ў горад часці паліцыі і нацыянальнай гвардыі. У горадзе былі сфарміраваны атрады самааховы, якія выцеснілі грузінскае войска з горада. Пачаліся абстрэлы горада з артылерыі і спробы зноў захапіць яго штурмам.
1 лютага 1991 грузінскія ўлады адключылі электраэнергію, у выніку чаго загінулі дзесяткі жыхароў горада, асаблівы састарэлыя ў дамах састарэлых і немаўляты ў раддамах. Са студзеня па ліпень 1992 Грузія вяла інтэнсіўныя артэлерыйскія абстрэлы Цхінвалі, што пацягнула за сабою смерць соцен мірных жыхароў.
Насельніцтва каля 30 тысяч чалавек, у асноўным асеціны. У горадзе захаваліся грузінскія помнікі дойлідства — Каўцкая царква св. Георгія (VIII—IX стст.), цэрквы Ўзнясення Багародзіцы, Квірацхавельская, Згудэрская царква Св. Георгія. У Цхінвалі знаходзіцца рэзідэнцыя епархіі Нікозі і Цхінвалі Грузінскай праваслаўнай царквы.
Пасля 14 жніўня 1992 года ў расійскае войска атрымала мандат СНД на міратворчасць у рэгіёне.
8 жніўня 2008 горад стаў аб'ектам моцнага абстрэлу грузінскай ракетнай артылерыі, пасля якога грузінскія войскі паспрабавалі захапіць яго наземнымі часцямі. У выніку супраціву паўднёваасяцінскай арміі і пазней далучыўшыхся да яе расійскіх войскаў, горад быў адбіты.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Цхiнвал.ru: інфармацыя аб Цхiнвал, навіны, фатаграфіі, каментарыі
- Асеціны і Цхінвал (ru)
Зноскі
- ↑ Расія бамбіць Грузію і ўвяла войскі ў Асецію// Наша Ніва. 9 жніўня 2008
|