Герань сібірская
Герань сібірская | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Geranium sibiricum L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Герань сібірская[3] (Geránium sibíricum) — травяністая расліна, від роду Герань сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).
Невялікая шматгадовая расліна родам з умераных раёнаў Азіі і Усходняй Еўропы, завезенае ў многія рэгіёны свету. Ад іншых гераней адрозніваецца невялікімі адзінкавымі кветкамі на доўгіх кветаножках.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна 40—50 см вышынёй з тонкім коранем. Сцёблы моцна разгалінаваныя, узыходзячыя, пакрытыя прыціснутымі валасінкамі, накіраванымі да аснавання.
Лісце на хвосціках да 7 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем, у абрысе круглява-пяцікутнае, 3-3,5 см у дыяметры, пальчатарассечанае на 5 вузкарамбічных долей, кожная з якіх з буйназубчатым краем. Прылісткі трохкутна-шылападобныя, да 8 мм даўжынёй.
Кветкі адзінкавыя, рэдка па дзве, на кветканосах да 4 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем. Чашалісцікі каля 6,5 мм даўжынёй, даўгавата-яйкападобнай формы, з завостраным канцом, шчацініста-апушаныя. Пялёсткі вяночка да 1,5 см даўжынёй, з выманнем на канцы, белыя, з пурпурнымі жылкамі. Прыкветкі шылападобныя, 3-7 мм даўжынёй.
Каробачка з носікам 1,5—1,7 см даўжынёй, насенне 2×1,5 мм, гладкае, бурае.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма расліны — Усходняя Еўропа і Азія. Завезены ў Паўночную Амерыку, дзе шырока распаўсюджваецца.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від быў упершыню сапраўды апісаны ў 2-м томе кнігі Species plantarum Карла Лінея, датай публікацыі якой лічыцца 1 мая 1753 года.
Від Герань сібірская ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань сібірская | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Geranium acrocarphum Ledeb., 1842
- Geranium amurense Tsyren., 2006
- Geranium europaeum Popov, 1949
- Geranium ruthenicum R.Uechtr., 1873
- Geranium variabile Moench, 1794
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шибкова И. Ф., Кинзикаева Г. К. Флора Таджикской ССР / гл. ред. акад. АН ТаджССР П. Н. Овчинников; редакторы тома П. Н. Овчинников, Г. К. Кинзикаева. — Л.: Наука, 1981. — Т. VI. — С. 353—354. — 725 с.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.