Гераніевыя
Гераніевыя | ||||||||||||||||
Герань Робертава (Geranium robertianum) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Geraniaceae Juss., 1789 | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||||
|
Гераніевыя[3] (Geraniáceae) — сямейства двухдольных раслін парадку геранекветныя.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Травы і паўкусты (мала), распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, асабліва шмат на поўдні Афрыкі і па гарах трапічнага пояса; нешматлікія ў Аўстраліі.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце вельмі рознае, суцэльнае і круглае або рассечанае.
Кветкі ў большасці буйныя і прыгожыя, ярка афарбаваныя, правільныя і няправільныя. Тычынак у асноўным 10, пялёсткаў 5, за выключэннем прадстаўнікоў роду Dirachma, у якіх іх 8. Тычынкі размешчаны ў два круга, адзін супраць чашалісцікаў, іншы супраць пялёсткаў. Завязь часцей за ўсё з 5 лопасцямі і 5 гнёздамі, верхняя. Плод прадстаўляе сабой каробачку з захаванымі чашалісткамі, якая раскрываецца па-асабліваму, ад ніжняй часткі да верхняй[4]. Кветаложа часта ўдаецца больш-менш паміж долямі плоду.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Гераніевыя вядомыя як прыгожыя садовыя расліны з яркімі буйнымі кветкамі; сапраўдных гаючых, не лічачы ужыванняў ў народным лекаванні, паміж імі няма.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Раннія класіфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства Гераніевыя вылучалася ўжо ў ранніх класіфікацыях насенных раслін. Па Бентаму і Гукеру, яно складалася з 7 кален (або трыб):
- Geranieae. Кветкі правільныя, пяціпялёсткавыя, пяць плодзікаў (сямянкі) з доўгімі хвастамі. Роды: Biebersteinia — 3 сярэднеазіяцкіх віды, Monsonia — 12 афрыкана-азіяцкіх відаў, Sarcocaulon — 3 афрыканскіх віды, герань (Geranium), бусельнік (Erodium).
- Pelargonieae. Кветкі няправільныя, са шпорцам. Два роды — пеларгонія (Pelargonium), са 170 афрыканскімі і ўсходнімі відамі і мноствам садовых разнавіднасцяў (часта сустракаецца на вокнах у дамах і ілжыва называецца геранню); настурка (Tropaeolum) з 35 паўднёваамерыканскімі відамі.
- Limnantheae
- Vmanieae
- Wendtieae
- Кіслічныя — Oxalidaceae
- Бальзамінавыя — Balsaminaceae
Ужо тады два апошніх калена звычайна вылучалі ў самастойныя сямействы.
Сучасны падыход
[правіць | правіць зыходнік]Паводле дадзеных сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN) у сямейства ўваходзяць пяць родаў[5]:
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), сямейства ўключае 841 від у 7 родах [6]:
- California Aldasoro, C.Navarro, P.Vargas, L.Sáez & Aedo [7]
- Erodium L'Hér. — Бусельнік
- Geranium L. — Герань
- Hypseocharis J.Rémy
- Monsonia L.
- Pelargonium L'Hér. — Пеларгонія
- Sarcocaulon Sweet
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Мордак 1981.
- ↑ Список родов семейства Гераниевые на сайте GRIN Архівавана 18 лістапада 2004. (англ.) (Праверана 10 верасня 2009)
- ↑ theplantlist (8 кастрычніка 2013).
- ↑ Anales Jard. Bot. Madrid 59(2): 213. 2002 [2001 publ. 2002]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Журавельниковые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Гераніевыя (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Мордак Е. В. Семейство гераниевые (Geraniaceae) // Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М. : Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2 : Цветковые растения / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 277—280. — 512 с. — 300 000 экз.