Геранім Кастравіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геранім Кастравіцкі
Смерць мерк. 1845
Месца пахавання
Бацька Казімір Кастравіцкі[d]
Жонка Юлія са Швыкоўскіх[d]
Дзеці Казіміра з Кастравіцкіх[d]

Геранім Кастравіцкі (польск.: Hieronim Kostrowicki; ? — 1845) — дзяржаўны службовец, землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Сын Казіміра Кастравіцкага, брат Рамуальда, лідскага маршалка.

Віцэ-маршалак шляхты Слонімскага павета ў 1834 годзе[1]. Уладальнік набытага ў 1826 годзе ад Швыкоўскіх маёнтка Астравец з мястэчкам Астравец, вёскамі Кавалі, Ліпнішкі, Пламняны[2].

Магіла Гераніма і Юліі са Швыкоўскіх

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны разам з жонкай на цвінтары астравецкага касцёла. Помнік захаваўся. Побач пахаваная дачка Казіміра.

Cям’я[правіць | правіць зыходнік]

Магіла дачкі Казіміры

У шлюбе з Юліяй са Швыкоўскіх меў дачку Казіміру (1830—1852), якая атрымала ў спадчыну маёнтак Астравец[2]. Казіміра была ў шлюбе з Аляксандрам Брахоцкім.

Зноскі